У Гродне ў продажы знайшлі небяспечныя гірлянды. Што рабіць пакупніку?

Толькі за два тыдні да рэалізацыі забароненыя 47 партый прадукцыі на агульную суму больш за 1 300 рублёў. У снежні Гродзенскай абласной інспекцыяй Дзяржстандарту зафіксаваныя парушэнні патрабаванняў заканадаўства пры рэалізацыі гірлянд. У адных выпадках сячэнне жылаў кабеля не адпавядала патрабаванням ДАСТа, у іншых — даўжыня кабеля паміж штэпсельнай вілкай і першым патронам для лямпаў, паведамляе rgazeta.by.

Тым самым не быў забяспечаны неабходны ўзровень абароны ад уздзеяння электрычнага току, што пры перагрузках, аварыйным рэжыме магло прывесці да надзвычайных сітуацый, адзначае намеснік начальніка абласной інспекцыі Галіна Гардзейчык. Акрамя таго, рэгулярна выяўляюцца факты рэалізацыі гірлянд без наяўнасці маркіроўкі і дакументаў аб ацэнцы адпаведнасці. У большасці выпадкаў гаворка ідзе аб кітайскай прадукцыі, пры гэтым канкрэтны вытворца невядомы. Часцей за ўсё на ўпакоўцы проста значыцца «Made in China».

— Абавязкова патрабуйце ў прадаўца інструкцыю па эксплуатацыі тавару і сертыфікат адпаведнасці, — настойліва рэкамендуе субяседніца. — Небяспечныя і няякасныя гірлянды часцей за ўсё прадаюць на рынках і ў неспецыялізаваных гандлёвых кропках. Як правіла, яны распаўсюджваюцца ва ўпакоўках без інфармацыі на рускай мове або з мінімальнай інфармацыяй аб тавары і не маюць сертыфіката адпаведнасці.

Вытворца гірлянды абавязкова павінен паказаць у дакументах таварны знак, абазначэнне выраба і тэхнічныя характарыстыкі. На гірляндзе павінны быць напісаны краіна-вытворца і дата выпуску. Усю інфармацыю пакупнік можа параўнаць з сертыфікатам адпаведнасці. Прадавец абавязаны прадаставіць яго кліенту па першым патрабаванні.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025