У Гродне жанчына выпала з адкрытых дзвераў маршрутнага таксі і атрымала траўмы.

75-гадовая гарадзенка спрабавала сесці ў маршрутнае таксі Mercedes Sprinter 15-га маршруту на прыпынку «Кінатэатр Усход», паведамілі ў прэс-службе МУС. Пасажырка стала на падножку, узялася за поручань, але ў гэты момант 29-гадовы кіроўца стаў выязджаць з прыпыначнай кішэні.

Жанчына засталася стаяць на падножцы пры незачыненых дзвярах, а мікрааўтобус паехаў. Пацярпелая не ўтрымалася і ўпала на асфальт, атрымала садно грудной клеткі і пералом пальца на руцэ. Дзеянням кирощцы даюць прававую ацэнку.