volkovysk.by
На днях міністрам унутраных спраў дадзены рэкамендацыі супрацоўнікам ДАІ максімальна арганізаваць папераджальную працу з удзельнікамі дарожнага руху і дыферэнцыравана падыходзіць да кожнага канкрэтнага выпадку. У аснове — добразычлівы падыход да парушальнікаў і разуменне з боку грамадзян неабходнасці выканання правілаў дарожнай бяспекі, паведамілі ў прэс-службе МУС.
— Меры адміністрацыйнага рэагавання ніхто не выключае. Калі грамадзянін наўмысна парушае ПДР і не рэагуе на заўвагу, метад гутаркі наўрад ці на яго падзейнічае. Мы не акрэсліваем кола парушэнняў правілаў дарожнай бяспекі, па якіх будзем рэагаваць шляхам складання пратаколу, — паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў. — Немагчыма пакінуць без увагі такія факты, як кіраванне транспартам у стане алкагольнага ап’янення, праезд на чырвонае святло, непропуск пешахода і іншыя правапарушэнні, звязаныя з бяспекай грамадзян.
hrodna.life/2019/12/16/administratyiuka/
Акрамя гэтага, прадстаўнікі ведамства прымаюць удзел у перапрацоўцы адміністрацыйнага заканадаўства.
— На працягу бліжэйшага часу супрацоўнікі ДАІ і ўладальнікі дарог (Міністэрства транспарту і камунікацый, аблвыканкамы і Мінгарвыканкам) правядуць рэвізію дарожных знакаў і з улікам дэталёвага аналізу здарэнняў, звязаных з парушэннем хуткасці руху, унясуць адпаведныя карэкціроўкі ў працу прыбораў па вымярэнні хуткасці, — паведаміў начальнік УДАІ МУС Дзмітрый Карзюк.
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…