21 снежня ўпершыню ў Гродне пройдзе Xmas Bowl 2019 — калядны турнір па амерыканскім футболе ў закрытых памяшканнях. Гродзенскія «Варвары» прымаюць у гасцях тры каманды з Мінска: «Ураганы», «Паганцы» і «Лоси». Гульні пройдуць у крытым футбольным манежы па адрасе Урочышча Пышкі, 17. Першы ўдар па мячы запланаваны на 14:00.
Амерыканскі футбол у закрытых памяшканнях, або арэна боул — разнавіднасць амерыканскага футбола, адаптаваная для гульні на невялікіх пляцоўках. На полі могуць адначасова знаходзіцца да 8 чалавек, працягласць гульні каля гадзіны. Невялікія адлегласці паміж заліковым зонамі і кароткая працягласць гульні робяць арэну боул вельмі насычаным на відовішчныя моманты відам спорту. За апошнія некалькі гадоў цікавасць да гульні вырасла у некалькі разоў, асабліва ў краінах, дзе няма прафесійнай школы амерыканскага футбола.
Уваход на турнір свабодны. Прыходзьце даведацца больш аб новым для Беларусі спорце, а таксама пазаўзець за ўпадабаную каманду. Для тых, хто хацеў бы загадзя пазнаёміцца з правіламі гульні, невялікі ролік з інструкцыяй.
www.youtube.com/watch?v=z7D2PGQeXh0&feature=youtu.be
Калі: 21 снежня, а 14:00
Дзе: Гродна, Урочышча Пышкі, 17 (крыты футбольны манеж)
Уваход: вольны
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…