21 снежня ўпершыню ў Гродне пройдзе Xmas Bowl 2019 – калядны турнір па амерыканскім футболе ў закрытых памяшканнях. Гродзенскія “Варвары” прымаюць у гасцях тры каманды з Мінска: “Ураганы”, “Паганцы” і “Лоси”. Гульні пройдуць у крытым футбольным манежы па адрасе Урочышча Пышкі, 17. Першы ўдар па мячы запланаваны на 14:00.

Амерыканскі футбол у закрытых памяшканнях, або арэна боул – разнавіднасць амерыканскага футбола, адаптаваная для гульні на невялікіх пляцоўках. На полі могуць адначасова знаходзіцца да 8 чалавек, працягласць гульні каля гадзіны. Невялікія адлегласці паміж заліковым зонамі і кароткая працягласць гульні робяць арэну боул вельмі насычаным на відовішчныя моманты відам спорту. За апошнія некалькі гадоў цікавасць да гульні вырасла у некалькі разоў, асабліва ў краінах, дзе няма прафесійнай школы амерыканскага футбола.

Уваход на турнір свабодны. Прыходзьце даведацца больш аб новым для Беларусі спорце, а таксама пазаўзець за ўпадабаную каманду. Для тых, хто хацеў бы загадзя пазнаёміцца ​​з правіламі гульні, невялікі ролік з інструкцыяй.

https://www.youtube.com/watch?v=z7D2PGQeXh0&feature=youtu.be

 

Калі: 21 снежня а 14:00
Дзе: Гродна, Урочышча Пышкі, 17 (крыты футбольны манеж)
Уваход: вольны

Калядны XMAS Bowl 2019 пройдзе ўпершыню ў Гродне. Што гэта такое?