Незвычайнае паведамленне паступіла старэйшаму ўчастковаму Гродзенскага РАУС Андрэю музычку: на возеры каля аграгарадка Гожа замярзае пара лебедзяў.
Як піша rgazeta.by, тэлефанавала мясцовая жыхарка, якая перыядычна прыходзіць на возера Танкавае, каб пакарміць птушак. У адзін з дзён яна ўбачыла, што лебедзі патрапілі ў ледзяную пастку, спрабуюць выбрацца, але не могуць самастойна. Плыць не атрымліваецца, падняцца на лёд таксама не ўдаецца, бо той крышыцца. Дзве гадзіны жанчына назірала, зразумела, што сітуацыя не зменіцца і патэлефанавала ўчастковаму. Яна палічыла, што пакідаць птушак так небяспечна, сіноптыкі ў тую ноч абяцалі мароз.
Андрэй Музычка аператыўна адрэагаваў на паведамленне. Пенсіянерка па-ранейшаму чакала на возеры. Міліцыянт папрасіў у мясцовага дачніка надзіманую лодку і паплыў ратаваць лебедзяў. Вяслом ламаў лёд, пракладваючы птушкам дарогу да берага, так яны змаглі выбрацца з пасткі.
Спецыялісты кажуць, што вадаплаўных птушак падкормліваць варта толькі ў вялікія маразы, калі тэмпература трымаецца на ўзроўні ніжэй за -15 градусаў. Лебедзямі і качкам можна прапанаваць збожжа, крупы і аўсяныя шматкі, але не трэба даваць ім хлеб і батон: яны даюць адчуванне сытасці на кароткі час, але не маюць патрэбных птушкам карысных рэчываў.
hrodna.life/articles/tsi-treba-karmits-ptushak-u-goradze-tlumachyits-dzmitryiy-vincheuski/
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…