Незвычайнае паведамленне паступіла старэйшаму ўчастковаму Гродзенскага РАУС Андрэю музычку: на возеры каля аграгарадка Гожа замярзае пара лебедзяў.

Як піша rgazeta.by, тэлефанавала мясцовая жыхарка, якая перыядычна прыходзіць на возера Танкавае, каб пакарміць птушак. У адзін з дзён яна ўбачыла, што лебедзі патрапілі ў ледзяную пастку, спрабуюць выбрацца, але не могуць самастойна. Плыць не атрымліваецца, падняцца на лёд таксама не ўдаецца, бо той крышыцца. Дзве гадзіны жанчына назірала, зразумела, што сітуацыя не зменіцца і патэлефанавала ўчастковаму. Яна палічыла, што пакідаць птушак так небяспечна, сіноптыкі ў тую ноч абяцалі мароз.

Пад Гродна ўчастковы пазычыў у дачніка лодку, каб выратаваць лебедзяў

Пад Гродна ўчастковы пазычыў у дачніка лодку, каб выратаваць лебедзяў

Андрэй Музычка аператыўна адрэагаваў на паведамленне. Пенсіянерка па-ранейшаму чакала на возеры. Міліцыянт папрасіў у мясцовага дачніка надзіманую лодку і паплыў ратаваць лебедзяў. Вяслом ламаў лёд, пракладваючы птушкам дарогу да берага, так яны змаглі выбрацца з пасткі.

Спецыялісты кажуць, што вадаплаўных птушак падкормліваць варта толькі ў вялікія маразы, калі тэмпература трымаецца на ўзроўні ніжэй за -15 градусаў. Лебедзямі і качкам можна прапанаваць збожжа, крупы і аўсяныя шматкі, але не трэба даваць ім хлеб і батон: яны даюць адчуванне сытасці на кароткі час, але не маюць патрэбных птушкам карысных рэчываў.

hrodna.life/articles/tsi-treba-karmits-ptushak-u-goradze-tlumachyits-dzmitryiy-vincheuski/