Рэстарт фармату Friendship Session — вечарынкі для сяброў, удалося зрабіць камандзе музыкі і прадзюсара Эдгара Кашэўніка. У сярэдзіне лістапада яны арганізавалі імпрэзу ў Big Bar і прапанавалі гродзенцам ахвяраваць на ўваходзе грошы на дабрачыннасць. Ахвотных патанцаваць за ідэю сабралася больш за 400 чалавек. У выніку на рахунак дзіцячага хоспіса было пералічана 1176,63 рублёў. Наступная вечарынка запланавана на 14 лютага.

Пра першую сёлетнюю Friendship Session Эдгар кажа, што усё прашло, як было запланавана: людзі адпачывалі, усміхаліся, весяліліся і танцавалі. «Нашы госці вывелі атмасферу на „сямейны“ ўзровень, такога ў Гродне я раней не сустракаў. Людзі выдатна ўспрынялі дабрачынную інтэграцыю і ахвотна ахвяравалі. У выніку мы танчылі да 9 раніцы і сабралі больш 1000 рублёў».


Чытай таксама: Патанчыць на карысць дзяцей запрашае Friendship Session


Friendship Session

Па словах Эдгара Кашэўніка, каманда плануе працягваць арганізацыю такіх вечарынак на карысць дзіцячага хоспіса. Наступная імпрэза плануецца на дзень закаханых, 14 лютага. Зараз каманда запрашае ахвотных далучыцца да арганізацыі. Патрэбна спонсарская падтрымка, каб прывесці ў Гродна цікавых музыкаў, і валанцёры, гатовыя далучыцца да каманды.

Friendship Session

Ахвотныя далучыцца да наступнай Friendship Session могуць звяртацца да арганізатараў.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life