Памыліліся машынай. Дзвюх гродзенак выцягнулі з таксі і збілі

Дзве дзяўчыны ў Гродне вярталіся на таксі дадому, але іх выцягнулі з машыны і збілі незнаёмцы, якія захацелі ехаць на тым жа аўто.

Трое гродзенцаў - 32-гадовы мужчына і дзве яго 23-гадовыя сяброўкі выпівалі ў кватэры па праспекце Янкі Купалы ў Гродне. Пазней яны вырашылі паехаць у начны клуб і выклікалі таксі. Неўзабаве аўтамабіль з’явіўся ў двары, але, як пазней высветлілася, гэта была не іх машына. Дзве пасажыркі ехалі дадому з іншага канца горада, а кіроўца проста пераблытаў паварот, паведамляе гродзенская міліцыя.

Нецвярозая кампанія не паверыла, хлопец і дзве дзяўчыны сталі настойваць на тым, што гэта іх машына. Пакуль мужчына размаўляў з кіроўцам, дзве дзяўчыны выцягнулі пасажырак 1988 і 1996 гадоў нараджэння з салона і сталі іх збіваць. Пасля гэтага падазраваныя схавалася ў дварах, а пацярпелыя звярнуліся ў міліцыю.

Траіх падазраваных затрымалі супрацоўнікі крымінальнага вышуку Кастрычніцкага РАУС, пацярпелыя сур’ёзных траўмаў не атрымалі.

Падзяліцца
Меткі: аўто

Апошнія запісы

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025

Гродзенскі гісторык разгадаў загадку малюнка Напалеона Орды

Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…

6 мая 2025

Былыя «Спорттавары» выставілі на аўкцыён: за колькі можна арандаваць краму ў цэнтры Гродна?

Памяшканне былой крамы «Спорттавары» на Ажэшкі, 42 у Гродне можна ўзяць у арэнду. Аўкцыён па…

6 мая 2025