У Гродзенскай вобласці з 13 па 15 снежня пройдзе рэкламны тур для прадстаўнікоў турыстычнай індустрыі Польшчы. Па выніках плануецца падпісанне некалькіх беларуска-польскіх дакументаў аб супрацоўніцтве ў гэтай сферы, паведамляе БЕЛТА.
З 10 лістапада даступная для бязвізавых турыстаў тэрыторыя пашырылася на ўсю Гродзенскую вобласць. Для прэзентацыі новых магчымасцяў ўязнога турызму і праводзіцца рэкламны тур.
«Удзел у ім бяруць 37 прадстаўнікоў турыстычнага бізнесу з Заходняй і Цэнтральнай Польшчы. Раней прадстаўнікі фірмаў-удзельніц не працавалі на гэтым напрамку. Для нас гэта шанец прыцягнуць новых партнёраў і магчымасць пашырыць геаграфію патэнцыйных турыстаў», — распавялі ва ўпраўленні спорту і турызму. Польскі вектар у супрацоўніцтве зададзены не выпадкова. З пачатку года рэгіён наведалі больш за 115 тыс. бязвізавых турыстаў. Каля 30% з іх — палякі.
«Тураператары наведаюць даступныя для бязвізавых турыстаў цікавыя месцы — замкі ў Міры і Навагрудку, знакавыя аб’екты ў Лідзе і іншых раёнах вобласці. Мерапрыемства дазволіць удзельнікам сустрэчы пазнаёміцца і абмеркаваць пытанні супрацоўніцтва, абмяняцца ведамі і інфармацыяй на ўзроўні «прафесіянал — прафесіяналу», — адзначылі ва ўпраўленні спорту і турызму. Патэнцыйным партнёрам прэзентуюць новыя турыстычныя маршруты, дадуць інфармацыю аб турыстычных магчымасцях рэгіёну, раскажуць пра асаблівасці бязвізавага рэжыму на тэрыторыі вобласці.
Таксама запланавана падпісанне мемарандумаў аб супрацоўніцтве паміж упраўленнем спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама і Палатай турызму Польшчы, турыстычным палатамі Варшавы і Дальнашленскага ваяводства.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…