Працягваецца збор сродкаў на помнік вялікаму князю Міндоўгу ў Навагрудку. Цяпер ідзе другі этап стварэння помніка. Папярэдні праект помніка з эскізам быў ухвалены, цяпер актыўна ствараецца працоўная мадэль.

Паралельна са стварэннем мадэлі, мы збіраем грошы на канчатковую праектна-каштарысную дакументацыю, архітэктурны план, макет у натуральную велічыню і іншыя падрыхтоўчыя рэчы, — рассказаў старшыня Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны ў Навагрудку Дзмітрый Солтан.

Выканкамам і неабыякавыя беларусы папярэдне сабралі на гэтыя працы 8 200 рублёў, але патрабуецца яшчэ 18 000 рублёў, каб праца над помнікам ішла інтэнсіўна і безперапынна.

Над працоўнай мадэллю помніка Міндоўгу па зацверджаных дзяржавай эскізах працуюць скульптары Сяргей Бандарэнка і Павал Лука. Мадэль стане асновай для стварэння паўнавартаснага вялікага бронзавага помніка на галоўнай плошчы Навагрудка. Але найперш трэба сабраць грошы на падрыхтоўчыя працы.

Збіраюць сродкі на помнік Міндоўгу ў Навагрудку - не хапае 18 тыс. рублёў
Так выглядае працоўная мадэль помніка

Збіраюць сродкі на помнік Міндоўгу ў Навагрудку - не хапае 18 тыс. рублёў
Помнік вялікаму князю мусіць з’явіцца ў першай сталіцы ВКЛ
Устаноўка і адкрыццё помніка на гарадской плошчы ў Навагрудку былі разгледжаны і ўхваленыя Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

Рэквізіты для ахвяраванняў:

Аддзел культуры Навагрудскага райвыканкама.
УНП 500 031 377 у ЦБП № 416 г. Навагрудак філіял № 413 ААТ «АСБ Беларусбанк», г. Ліда
БІК AKBBBY21413
BY72AKBB36425210006224200000 (з паметкай «На стварэнне помніка Міндоўгу»).

Адказная асоба — Жышко Наталля Міхайлаўна.