Рабін, цырульня і Статут ВКЛ. Што можна ўбачыць у яўрэйскай экспазіцыі музею ў Іўі. ФОТА
Новая заля, прысьвечаная габрэйскай тэматыцы, адкрылася ў Іўеўскім музэі нацыянальных культураў у канцы лістапада. Выстаўленыя экспанаты зь Іўя, пэўнымі артэфактамі падзяліліся менскія музэі. Пакой стварылі дзякуючы спонсарскай дапамозе Слонімскага мясакамбінату".
Як піша «Радыё С**бода», перад апошняй вайной у Іўі жылі больш за 3000 габрэяў (76% усяго насельніцтва). Амаль усе яны загінулі ад рук нацыстаў у іўеўскім гета. Паводле перапісу 2009 году тут заставалася толькі двое габрэяў.
Першаю наведнікі бачаць фігуру рабіна, які чытае Тору на адмысловым узвышэньні (біме).Рабін чытае Тору
ТораТора 1910 году з друкарні Цэдэрбаўма. Яд — указка для чытаньня Торы. ХХ стагодзьдзеФрагмэнт Торы ў выглядзе скрутку. Канец XVIII — пачатак XIX стагодзьдзяў
Вобраз скрыжаляў Старога Запавету. ХХ стагодзьдзеСьцяна за сьпіной рабіна паўтарае выглядам сьцяну ў адной з іўеўскіх сынагогаў. Перад вайной іх было тры, адну зруйнавалі, дзьве астатнія аддалі сёньня пад спартовую школу.
У куце стаіць частка мацэвы — надмагільнай пліты — і кавалак агароджы ад габрэйскіх могілак у Іўі XIX стагодзьдзя. Яны месьціліся за горадам.Мацэва па нябожчыцы Р. Кабак (першая палова XX стагодзьдзя) і частка агароджы могілакНа стэндзе пасярэдзіне пакою сабраныя выявы сынагогаў, якія былі ў Беларусі.Сынагогі БеларусіТут узнавілі адрэзак Бэрнардынскай вуліцы (цяпер вуліца Карла Маркса) у Іўі міжваеннае пары. Пад нагамі камяні быццам сапраўднага бруку. У пэрспэктыве вуліцы, выяўленай мастаком Аляксеем Навумчыкам, відаць касьцёл, ля якога яшчэ няма фігуры Езуса з раскінутымі рукамі, як у Рыё-дэ-Жанэйра, хаты, мосьцік.
Фрагмэнт міжваеннай забудовы Іўя
Бэрнардынская вуліца, мастак Аляксей НавумчыкЗьлева стаіць жылы дом. На шыльдзе напісана, што тут жыве Арон Шварц. Праз адчыненыя вокны можна ўбачыць гаспадыню. Яна сядзіць за сталом, накрытым да сьвяточнай пятнічнай вячэры, прысьвечанай Субоце.Жылы дом у Шабат
Стравы для сэдэру — рытуальнай сямейнай бяседы на пачатку Пэсаху. Дранікі габрэі называюць латкесГабрэйскі каляндарХанукія (трэцяя чвэрць ХХ стагодзьдзя) — сьветач, які запальваюць на Хануку, дзень перамогі сьвятла над цемрай, надзеі над роспаччу. Супадае з днём зімовага сонцастаяньняСправа месьціцца цырульня Давіда Бэндэра. Фота 14Млын у Іўі, фота 1916 году
Аптэка ў Суботніках, фота 1930-х гадоўНа адным са стэндаў можна перасунуць шыльды і паглядзець, як называліся вуліцы мястэчка. Крывую перайменавалі ў Чкалава, Наваградзкую — у Леніна, Віленская стала 1-га Мая, а Рыначная — Камсамольскай.Стэнд з гістарычнымі назвамі вуліц і здымкамі мястэчак вакол Іўя
Аўтэнтычныя назвы вуліц замянілі савецкімі
Плян мястэчка Іўя 1932 годуТут можна ўбачыць амулет, які насілі насілі як юдэі, гэтак і мусульмане, — хамсу. Гэта выява далоні, якую рабілі з падручных матэрыялаў. Юдэі яе яшчэ называюць рука Мірыям, а мусульмане — рука Фацімы.
Ёсьць легенда, што аднойчы муж прывёў дахаты другую жонку. Першая жонка ў той момант варыла халву. Яна настолькі зьдзівілася і адчула разлуку з мужам, што надалей мяшала гарачую халву голай рукой, не адчуваючы болю. Выява далоні ва ўсходняй культуры лічыцца сымбалем вернасьці.ХамсаНезвычайны экспанат — рэлігійная кніга ў вокладцы «Дакумэнты зьнешняй палітыкі СССР». Яе перадала ўраджэнка Іўя Тамара Барадач, якая цяпер жыве ў Ізраілі. Кніга належала ейнаму бацьку, партыйнаму работніку. Так ён хаваў забароненую літаратуру.
Рэлігійная кніга схаваная пад савецкай вокладкайЯшчэ адна цікавая кніга — копія Статуту Вялікага Княства Літоўскага 1588 году. Надрукаваны на беларускай мове ў віленскай друкарні Мамонічаў (дзейнічала з 1574 году). Пасьля далучэньня тэрыторыі Беларусі да Расейскай імпэрыі Статут працягваў дзейнічаць у Віленскай, Горадзенскай, Менскай губэрнях да 1840 году.Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 годуІўеўскі музэй нацыянальных культураў заснаваны ў 2009 годзе. Гэта адзіны ў Беларусі музэй такога профілю. Тут таксама працуюць залі, прысьвечаныя гісторыі Іўеўскага раёну, беларускім татарам і Другой сусьветнай вайне.