Пяцьсот Дзядоў Марозаў і больш за дзесятак стылізаваных транспартных сродкаў прымуць удзел у традыцыйным шэсці «Мароз запальвае» ужо ў гэтую суботу, 14 снежня, піша grodnonews.by.

Галоўныя героі Новага года стартуюць у 17.00 ад плошчы Савецкай. Яны пройдуць па вуліцы Савецкай да плошчы Леніна, дзе адбудзецца танцавальны флэшмоб Дзядоў Марозаў, святочная канцэртная праграма ад артыстаў Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры і школы танцаў горада Гродна — DancestudioIMPULSE.

ПРАГРАМА:

17.00 — Тэатралізаваны пралог з прыбыццём галоўнага Дзеда Мароза і Снягуркі на пл. Савецкую.
17.15 — Пераклічка вядучага з удзельнікамі мерапрыемства. Старт шэсця.
17.50 — прыбыццё на плошчу Леніна.
17.50- Танцавальны флэш-моб Дзядоў Марозаў.
18.00 — 19.30 Канцэртная праграма:

народная эстрадная студыя «Міленіум».
школа танцаў «Імпульс».
дзіцячая эстрадная студыя «Септымія».
эстрадная студыя «Струны сэрца».