Тэма «паглыбленай інтэграцыі» Беларусі і Расіі актыўна абмяркоўваецца беларускім грамадствам прычым не толькі на форумах і ў сацыяльных сетках. І пакуль у Мінску два дні праходзілі акцыі пратэсту, чытачы Hrodna.life сталі заўважаць з’яўленне падазроных пастоў у сацыяльных сетках. Адкуль з’яўляюцца публікацыі, якія ўсхваляюць Расію і для чаго гэта робіцца?

Чытачы адправілі ў нашу рэдакцыю скрыншоты са старонкі адной з супольнасцяў у Вконтакте. У групе «Снять квартиру в Гродно» можна было ўбачыць пасты далёкія па тэматыцы ад арэнды нерухомасці.

Пры гэтым публікацыі выдаляліся, але з’яўляліся зноў. Мы звязаліся з адміністратарам суполкі і даведаліся, чаму ў супольнасці, дзе людзі размяшчаюць аб’явы аб здачы і арэндзе кватэр, з’яўляюцца відэаролікі патрыятычнага зместу, якія ўсхваляюць Расію.

Адміністратар сказаў, што такія пасты з’яўляліся ў супольнасці з-за таго, што паблік падлучаны да сэрвісу «bid fox», які аўтаматычна размяшчае рэкламу ў пабліках-партнёрах. На прарасійскія пасты пачалі скардзіцца падпісчыкі.

Малады чалавек запэўніў, што ўжо адключыў рэкламныя пасты і што такія публікацыі больш не будуць з’яўляцца ў яго групе.

Прарасійскай і антыбеларускай прапаганды становіцца больш

Медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі мяркуе, што адміністратар суполкі не схлусіў. «Адміністратар верагодна кажа праўду. Ёсць біржа рэкламы, да якой далучаная група». Пры гэтым эксперт адзначыў, што цяпер назіраецца павышэнне актыўнасці з боку расійскіх каментатараў і троляў пры каментаванні навін аб «паглыбленай інтэграцыі» Беларусі і Расіі.

Эксперт Андрэй Елісееў, кіраўнік маніторынгавай групы iSANS, адзначае, што колькасць прарасійскай і антыбеларускай прапаганды ў інтэрнэце маштабна павялічылася ў апошнія два гады. «Калі ў 2016 годзе было ўсяго некалькі даволі буйных сайтаў, якія рэгулярна ставілі пад сумнеў існаванне беларускага народа і мовы, дыскрэдытавалі беларускую культуру і гісторыю, то ў цяперашні час іх каля 40,
пры чым каля паловы прысвечаны выключна падзеям у Беларусі», — распавёў эксперт.

Елісееў адзначае, што апошнім часам гэтая з’ява ўсё больш ссоўваецца ў сацыяльныя сеткі.

«У дадзеным выпадку гаворка ідзе аб выкарыстанні тэхнічных сродкаў для прасоўвання расійскай патрыятычнай тэматыкі на беларускую аўдыторыю з мэтай падарваць нацыянальную ідэнтычнасць і маніпуляваць грамадскай думкай па пытанні „паглыбленай інтэграцыі“ з Расіяй», — лічыць эксперт.

Абыйсці забарону палітычнай рэкламы

Такі інструмент размяшчэння інфармацыі ў сацыяльнай сетцы Вконтакте гэта дзейсны спосаб абыйсці забарону на размяшчэнне палітычнай рэкламы, якую не прапусціць сама сацсетка. Жадаючым распаўсюдзіць такі кантэнт трэба альбо дамаўляцца з адміністратарамі супольнасцяў напрамую, альбо выкарыстоўваць падобныя сэрвісы.


Россию лишили права выступать на Олимпиадах и чемпионатах мира

Лукашенко на переговорах с Путиным рассказал, чего хочет Беларусь

«57% — за союз». Можно ли верить данным московских социологов об отношении беларусов к России

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life