Кажуць, калі выйсці на cкрыжаванне ў любым горадзе СНД, то абавязкова ў поле зроку трапіць аўтамабіль або іншы транспарт з карданам або шарнірам гродзенскай вытворчасці, піша Autogrodno.by са спасылкай на БЕЛТА.
Сёння ААТ “Белкард” – пастаўшчык аўтакампанентаў для дзесяткаў айчынных і замежных вытворцаў тэхнікі. На дасягнутым у Гродне не спыняюцца: вытворчасць мадэрнізуецца, асвойваюцца новыя віды прадукцыі, пашыраецца, у тым ліку і за акіян, геаграфія паставак.

Наменклатура вырабаў прадпрыемства перавышае тысячу найменняў: карданныя валы, перадачы, шарніры, крыжавіны, рулявыя цягі, амартызатары, тармазныя камеры і многае іншае. На падставе доўгатэрміновых дагавораў прадукцыя кампаніі пастаўляецца на зборачныя канвееры шматлікіх аўтамабільных заводаў, выкарыстоўваецца таксама ў аўтобусах, сельскагаспадарчай тэхніцы, у пасажырскіх вагонах і лакаматывах.
“Важна, што попыт на нашу прадукцыю павялічваецца. У 2019 годзе тэмпы росту аб’ёму вытворчасці склалі больш за 102%. Адзначаем і павелічэнне экспарту ў валюце кантрактаў. Усё гэта стымулюе на далейшае развіццё і ўдасканаленне. Мы не проста нарошчваем вытворчасць, каб задаволіць запыты партнёраў. усё робіцца для таго, каб прапанаваць ім яшчэ больш якасную і канкурэнтаздольную па цане прадукцыю”, – распавядае дырэктар ААТ “Белкард” Андрэй Яначкін.
На вытворчасці выкарыстоўваецца абсталяванне ад вядучых сусветных вытворцаў. Аўтаматызацыя працэсаў дазваляе знізіць выдаткі на вытворчасць, павысіць якасць прадукцыі, выключыць чалавечы фактар. Часцяком замест 5-6 станкоў ўсе аперацыі выконваюцца на адным працоўным месцы станком з ЧПУ.



Цяпер прадпрыемства прапрацоўвае кантракт на пастаўку больш чым 600 тыс. такіх крыжавін на адрас заказчыка з ЗША.
Новы напрамак цалкам можа стаць пастаянным. Тым больш што ААТ “Белкард” прайшло аўдыт вядомага амерыканскага вытворцы сельгастэхнікі John Deere ў якасці пастаўшчыка камплектуючых.
На ААТ “Белкард” арганізавана новая вытворчасць фланцаў для каробак перадач, раздатачных мастоў, іншых кампанентаў трансмісіі, запатрабаваных у прадпрыемстваў партнёраў. Прапрацоўваюцца і іншыя перспектыўныя напрамкі.

У прыватнасці, завод з Гродна можа стаць пастаўшчыком лакалізаваных аўтакампанентаў для зборачных вытворчасцей легкавых аўто ў Беларусі. Вядуцца работы па выпрабаванні, сертыфікацыі прадукцыі для аўтавытворцаў з Карэі і Германіі, чые зборачныя магутнасці знаходзяцца на тэрыторыі Расіі.


