Афіцыйны сайт «Нёмана» паведаміў 8 снежня аб працягу супрацоўніцтва з Ігарам Кавалевічам. Новы кантракт з 51-гадовым спецыялістам разлічаны да канца наступнага сезона.
Ігар Кавалевіч ўзначаліў гродзенскі клуб летам 2016 года. За гэты час жоўта-зялёныя пад яго кіраўніцтвам правялі ў рамках чэмпіянату 108 матчаў: перайгралі суперніка 42 разы, 25 разоў разышліся мірам і 41 раз прайгралі. У мінулым сезоне гродзенская каманда фінішавала на 10-м радку ў турнірнай табліцы.
Нагадаем, Кавалевіч прыняў рашэнне пакінуць «Нёман» пасля паразы ад «Гарадзеі» на гродзенскім стадыёне 21 чэрвеня. На той момант яна стала пятай запар для каманды спецыяліста. Праз некалькі дзён назіральны савет клуба прыняў рашэнне даць Кавалевічу яшчэ адзін шанец і перад трэнерскім штабам была пастаўлена задача ў самыя кароткія тэрміны выправіць сітуацыю.
Гродзенскія заўзятары не вельмі пазітыўна прынялі навіну аб падпісанні новага кантракту з Кавалевічам. Прыводзім некалькі каментароў з афіцыйнай групы «Нёмана» у Вконтакте:
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…