Мова Нанова — бясплатныя курсы беларускай мовы, якія ўжо шосты год дзейнічаюць больш чым у 15 гарадах Беларусі, збіраючы кожны тыдзень сотні студэнтаў. Зараз ім патрэбная фінансавая падтрымка.
Ахвяраванні патрэбныя, каб аплочваць арэнду памяшканняў для заняткаў, калі яна ёсць. Бо шмат дзе гаспадары даюць памяшканне бясплатна. А таксама, каб набываць паперу, канцтавары, запраўляць друкаркі і г. д. Падрабязней тут.
Ахвяраваць на курсы можна ў два спосабы:
1. Штомесячная падпіска (калі вы адзін раз уводзіце дадзеныя карткі і пазначаеце суму (ад 1 рубля), якая штомесяц будзе спісвацца з вашага рахунка) — па гэтай спасылцы.
2. Разавае ахвяраванне праз сістэму АРІП.