Фота: imago.by
Літоўскі калекцыянер прапануе купіць гравюру за 2 000 еўра. Пра гэта напісала мінская студыя imago.by. У студыі кажуць, што гравюра сапраўды рэдкая і было б добра, калі б яна трапіла ў беларускі музей. А яшчэ больш каштоўным было б купіць цэлую кнігу, у якой гравюра змешчана.
Гравюра паходзіць з трэцяга тома «Theatrum Cosmographico-Historicum» аўтарства Якаба Капмаера (Jakob Koppmayer) 1686 года. Гісторык Мечыслаў Супрон выказаў меркаванне, што гравюра Капмаера магла быць заснавана на эскізах Тамаша Макоўскага, які выдаў сваю гравюру з выявай Гродна ў 1600 годзе.
— Мечыслаў Супрон вельмі трапна падмеціў цікавую дэталь: гэтая гравюра паказвае Горадню з таго ж ракурсу, што і суперрэдкая гравюра Макоўскага. Але адрозніваецца ў прынцыповых дэталях. А значыць, у гэтых выяў была агульная першакрыніца — вельмі важная для Горадні выява. І раз гэтая гравюра 1686 года бліжэй да рэчаіснасці, чым вядомая нам гравюра Макоўскага, значыць, яна бліжэй і да той невядомай нам выявы.
Тая агульная для гэтых гравюр выява, калі б знайшлася, была б бясцэннай. А пакуль мы яе не ведаем, то гравюра 1686 года ёсць следам, па якім варта ісці і які можна было б дэманстраваць, — кажа Валянціна Андрэева са студыі imago.by. Падрабязней пра гравюру можна прачытаць у артыкуле Мечыслава Супрона.
Калі вы зацікавіліся, напішыце imago.by — яны перададуць вам кантакты прадаўца.
У студыі адзначаюць, што выстаўленая на продаж выява мае невялікі памер і не ў вельмі добрым стане, але гравюры з выданняў Капмаера прадаюцца рэдка. За апошнія амаль 10 год супрацоўнікі imago.by толькі раз бачылі працу Капмаера: гэта была гравюра Вільні, кошт якой у 2016 годзе дасягнуў 800 еўра.
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…