1 снежня «Нёман» у Слуцку прайграў апошні матч сезона. Каманда Ігара Кавалевіча па завяршэнні чэмпіянату заняла 10 месца ў турнірнай табліцы. Гэта горш за леташні вынік на тры пункты.
Матч у Слуцку для гродзенскай каманды вырашаў размяшчэнне месцаў у турнірнай табліцы з 8 па 10 месца. У выніку жоўта-зялёныя не здолелі абыграць гаспадароў і прайгралі з лікам 2:1. Адзіны гол у «Нёмана» забіў Андрэй Якімаў.
Па завяршэнні чэмпіянату ў каманды Ігара Кавалевіча 10 месца і 36 ачкоў. Столькі ж ачкоў і ў «Мінска», але па забітых галах у сталічнай каманды лепшы паказчык, чым у Гродна. На 8 месца месца здолела патрапіць «Славія», якая ў апошнім матчы абыграла «Віцебск». У мазырян 38 ачкоў.
Перад пачаткам сезону мы размаўлялі з гродзенскімі спартыўнымі аглядальнікамі і дасведчанымі заўзятарамі пра іх меркаванні і чаканні на новы футбольны год. Больш праўдзівым апынуўся прагноз прадстаўніка Клуба заўзятараў футбольнага «Нёмана» Паўла Куліка. Нагадаем, якое было яго меркаванне перад пачаткам сезона 2019 года.
— Што датычыцца змяненняў у складзе каманды, то і тут ніякіх гучных трансфераў не адбылося. Больш за тое, «Нёман» не праводзіў міжсезонныя зборы за мяжой, у адрозенні ад 14 іншых клубаў. Таму якасць падрыхтоўкі на штучным газоне, у параўнанні з канкурэнтамі, выклікае пытанні.
Ніякіх прарываў у плане выніку я не чакаю. Вылет нам не пагражае, але і да медалёў будзе вельмі далёка. Прыкладнае месца ў раёне 7−9 пазіцый будзе нашым заканамерным вынікам. На жаль, гэта так. Усё, што застаецца простым заўзятарам — гэта наведваць кожны матч роднай каманды і радавацца лакальным перамогам. Можа аднойчы «зацэпім» каго-небудзь з лідараў. Але ніякіх ілюзій асабіста я наконт перспектыў не маю.
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…