Больш за палову сем’яў Гродзеншчыны жыве на 500 рублёў і менш

Белстат апублікаваў дадзеныя аб размеркаванні насельніцтва па ўзроўні сярэднедушавых наяўных рэсурсаў у II квартале 2019 г. З іх відаць, што 51,6% сем’яў у Гродзенскай вобласці жывуць на суму менш за 500 рублёў на месяц на чалавека.

Ад 500 да 600 рублёў на месяц было ў 16,6% сем’яў вобласці, а на 600−700 рублёў жылі 10,4% сем’яў. Больш за 800 рублёў на расходы па афіцыйнай статыстыцы мелі 14,6% сем’яў Гродзеншчыны.

Затое колькасць тых сем’яў, якія жылі на суму ніжэй бюджэту пражытачнага мінімуму (амаль 232 рубля), склала 3,9%. Год таму гэта было 4,7% ад агульнай колькасці насельніцтва адпаведнай групы.

Даведка

Сярэднедушавыя наяўныя рэсурсы — гэта аб’ём сродкаў, якія мела хатняя гаспадарка для забеспячэння ўсіх сваіх выдаткаў і зберажэнняў, у разліку на члена хатняй гаспадаркі. То бок гэта грошы, якія застаюцца ў сям'і на жыццё пасля выплаты падаткаў і іншых плацяжоў і трацяцца на адзенне, ежу, паслугі і забавы.

Падзяліцца
Меткі: грошысям'я

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025