У Беларусі забароняць выкарыстанне і продаж некаторага аднаразовага пластыкавага посуду ва ўстановах грамадскага харчавання. Змены прадугледжаныя пастановай Савміна № 797 ад 27 лістапада. Забарона пачне дзейнічаць з 1 студзеня 2021 года, паведамляюць в МАРГ.

Які менавіта пластыкавы посуд трапіць пад забарону, у Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю вызначацца на працягу трох месяцаў з дня афіцыйнага апублікавання пастановы.

«Патрабаванні дакумента накіраваны на скарачэнне выкарыстання ў аб’ектах грамадскага харчавання аднаразовага пластыкавага посуду: вырабаў і прадметаў, прызначаных для сервіроўкі стала, прыёму і захоўвання прадукцыі грамадскага харчавання і харчовых прадуктаў, якія па сваім функцыянальным прызначэнні не прызначаныя для паўторнага выкарыстання на працягу іх тэрміну службы (тэрміну прыдатнасці)», — удакладняюць ў МАРГ.

Цяпер ведамства аналізуе рынак посуду ў сектары грамадскага харчавання, каб падрыхтаваць спіс таго, што забароняць выкарыстоўваць і прадаваць ў аб’ектах грамадзкага харчаваньня.


Урад хоча фінансава прастымуляваць пераход з поліэтыленавых пакетаў на папяровыя


Раней МАРГ запытваў у Міністэрстве аховы здароўя, Мінжылкамунгасе, Дзяржстандарце, Мінпрыроды і ў бізнесу інфармацыю адносна выключэння выкарыстання ў аб’ектах грамадскага харчавання аднаразовага пластыкавага посуду, піша t*t.by.