Гродзенская міліцыя нарэшце высветліла асобу жанчыны, якая загінула ў выніку ДТЗ у Гродне 23 лістапада.

Нагадаем, жанчына загінула ў выніку дарожна-транспартнага здарэння, адбылося 23 лістапада 2019, прыкладна ў 19.00 гадзін насупраць дома № 2 па вул. Індурская шаша ў г. Гродна.

Пасля размяшчэння фотаробата у сродках масавай інфармацыі і інтэрнэце ў органы ўнутраных спраў звярнуўся мужчына і паведаміў, што з’яўляецца братам загінулай жанчыны.

Высветлілі асобу жанчыны, якая загінула ў Гродне ў ДТЗ шэсць дзён таму

У ходзе праведзеных мерапрыемстваў атрыманая інфармацыя знайшла пацверджанне. У ДТЗ загінула жыхарка горада Гродна 1968 года нараджэння.

Высветлілі асобу жанчыны, якая загінула ў Гродне ў ДТЗ шэсць дзён таму