У капліцы на могілках Росы ў Вільні зьявіліся трохмоўныя шыльды зь імёнамі паўстанцаў, якіх урачыста перапахавалі 22 лістапада. Здымкі апублікавала Пасольства Польшчы ў Літве, піша «Радыё С**бода».
Міністар культуры Літвы Міндаўгас Кветкаўскас яшчэ ў красавіку паведаміў, што надпісы на магілах паўстанцаў 1863 году будуць і па-беларуску.
«Мы прыйшлі да агульнага палажэньня, што імёны і прозьвішчы [паўстанцаў] мусяць быць напісаныя на трох мовах — літоўскай, польскай і беларускай, — адзначыў Кветкаўскас. — Гэта павінна падкрэсьліць важнасьць паўстаньня для ўсіх гэтых краін, усіх гэтых народаў».