Горад

«Яшчэ пяць гадоў дакладна прастаіць». Драўлянага Вітаўта вярнулі да гродзенскіх замкаў

Праз два месяца аднаўленчых работ статую Вітаўта вярнулі да гродзенскіх замкаў. Ратаваў гарадскую скульптура разьбяр па дрэве Мікалай Скляр.

Колькі яшчэ прастаіць драўляны Вітаўт каля замкаў, Мікалай Скляр сказаць не можа. Майстар адзначае, што першапачаткова статую няправільна замацавалі і не сачылі за ёй цягам доўгіх гадоў

«Я зрабіў усё што мог, але гарантый я не даю ніякіх, — распавядае разьбяр. — Расколіны я не замазваў, ўнутры ачысцілі ад гнілля і ўсяго іншага, умацавалі ўсе там, а таксама паставілі адпаведную арматуру. Пасля пачысцілі і пакрылі адмысловым насычэннем, якое на некаторы час абароніць скульптуру ад вільгаці. Я думаю, Вітаўт яшчэ пяць гадоў дакладна прастаіць, а там будзе відаць. Праз год трэба яшчэ раз будзе пакрыць насычэннем, а потым яшчэ раз. Калі хтосьці будзе гэтым займацца, значыць скульптура прастаіць даўжэй».


Нагадаем, 30 верасня гарадскія службы адрэагавалі на матэрыял Hrodna.life наконт аварыйнага стану драўлянай статуі Вітаўта. Спецыяльная камісія вырашыла часова прыбраць скульптуру, пакуль яна сама не ўпала. Яе перавезлі на адно з прадпрыемстваў ЖКГ і пачалі дэталёва абследаваць.

Праз дзень пасля дэмантажу скульптуры ў інтэрнэце з’явілася петыцыя за ўстаноўку бронзавага помніка вялікаму князю. Петыцыю падпісала 1000 чалавек. Блогер Яўген Аснарэўскі 14 лістапада атрымаў адказ з гарвыканкаму на петыцыю за ўстаноўку новага помніка Вітаўту ў Гродне. Стала вядома, што гарадскія ўлады ў найбліжэйшай будучыні плануюць вярнуць драўляную статую вялікага князя да замкаў пасля рэстаўрацыі. Новага помніка ў планах пакуль няма.

Даведка

Вялікі князь літоўскі Вітаўт жыў у Гродне і на месцы згарэлага драўлянага пабудаваў тут каменны замак, які цяпер мы называем Старым. Тут ён заключыў пагадненне з ордэнам крыжакоў. Пасля перамогі саюзнага войска ў Грунвальдскай бітве Гродна пры Вітаўце стаў хутка развівацца.

Статую вялікага князя літоўскага Вітаўта паставілі каля гродзенскіх замкаў яшчэ ў пачатку 90-х гадоў. Скульптура стала падарункам гораду ад Літоўскага фонду культуры. Падобны драўляны Вітаўт быў пастаўлены і ў Тракаі.




Падзяліцца

Апошнія запісы

Улады зробяць «раскладанку» са славутасцямі Гродна. Што туды патрапіла?

Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…

22 снежня 2024

У Гродне прайшоў парад Дзядоў Марозаў і Снягурак

Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…

21 снежня 2024

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру «калекцыянера» з электракамінам

Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…

21 снежня 2024

І нават ICQ. Ва ўстанове Гродна будуць сачыць за перапіскамі супрацоўнікаў

Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…

21 снежня 2024

Ля сажалкі на Рэпіна з’явіцца дзіцячая інклюзіўная пляцоўка — ужо запланавалі будаўніцтва

У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…

21 снежня 2024

У Гродне з’явіцца музей Льва Бакста? Такую прапанову агучылі ў сінагозе

У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…

20 снежня 2024