Сотня пажараў і больш за дзесяць загінулых у агні - гэтыя выхадныя для службаў хуткага рэагавання выдаліся ў літаральным сэнсе гарачымі, паведамляе ont.by.
Праца ратавальнікаў не спыняецца ні на дзень. Лістапад абвясцілі месяцам бяспекі і штодня правяраюць, ці ўсё ў парадку ў новым ацяпляльным сезоне ў беларусаў.
Ад прыватнага дамка пад Гродна засталіся толькі сцены. Вяртацца няма куды — ні адзення, ні мэблі. Па пажарышчы шпацыруюць сабакі і кот — чакаюць гаспадыню. Менавіта жывёлы напярэдадні вечарам выратавалі 81-гадовую жанчыну. Тая ўжо лягла спаць, дровы ў печы дагаралі, а тут — гучны брэх. Пенсіянерка выскачыла на вуліцу — дом звонку ўжо гарэў, цудам засталася жывая.
Адказу на гэтае пытанне ў пенсіянеркі пакуль няма. Жанчына яшчэ не адышла ад шоку, хавае забінтаваную галаву і амаль не ўстае з ложка.
Зіма для адзінокіх старых у вёсках — сапраўднае выпрабаванне. Запаліць у печы пажылому чалавеку нялёгка, а элементарная няўважлівасць або няспраўнасць абыходзіцца занадта дорага.
З кожным годам дамоў з дзедаўскім спосабам ацяплення становіцца ўсё менш. Яшчэ дзесяць гадоў таму печ была практычна ў кожным вясковым доме. Сёння іх засталося не больш за 7 тысяч. Зрэшты, працы ў ратавальнікаў ўсё роўна шмат: пажары з-за печкавай іскры не рэдкасць. Часта полымя перакідаецца і на суседнія пабудовы.
Марына Зямчонак, афіцыйны прадстаўнік Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС: «У першую чаргу, мы рэкамендуем не дапускаць перакал печы. Таму што з павелічэннем маразоў людзі імкнуцца даўжэй тапіць печ, што катэгарычна забараняецца. Лепш тапіць печ не больш за паўтары гадзіны, але 2−3 разы на дзень «.
Толькі за выхадныя ахвярамі бытавых пажараў сталі 12 чалавек. За год загінулі амаль 400. Не толькі ў прыватных дамах і не толькі з-за печак. Яшчэ цыгарэты, пакінутыя без нагляду, кухонныя пліты або абагравальнікі… Наперадзе тры халодных месяцы, а таму ратавальнікі яшчэ раз нагадваюць: агонь бестурботнасці не даруе.