Над фрагментамі Верхняй царквы ў Гродне знялі часовы кансервацыйны павільён. На гэтым месцы будуць праводзіць археалагічныя раскопкі, паведамляе «Радыё С**бода».

Працы з рэшткамі Верхняй царквы праводзяцца ў межах рэканструкцыі Старога замку.

Верхнюю царкву пабудавалі побач са Старым замкам у канцы XIII — сярэдзіне XIV стагоддзя. Яна стаяла над былой Ніжняй царквой XII стагоддзя, якая згарэла ў 1183 годзе.

Верхнюю царкву разабралі ў канцы XVI стагоддзя, калі Стары замак перабудоўвалі пры Стэфану Баторыі.

Ейныя руіны знайшлі падчас археалагічных раскопак у 1933 годзе. Каб дакапацца да Ніжняй царквы пад ёй, тады дэмантавалі часткі сцен Верхняй царквы, перанеслі іх бліжэй да каралеўскага палаца, змацавалі арматурай і бетоннай асновай, а зверху збудавалі драўляны ахоўны павільён. Адкрытага доступу да царквы з таго часу не было.

У Гродне перанясуць руіны адной з найстарэйшых у Вялікім Княстве Літоўскім цэркваў
Так выглядаў каралеўскі палац з боку двара летась улетку
У Гродне перанясуць руіны адной з найстарэйшых у Вялікім Княстве Літоўскім цэркваў

Так выглядаў часовы павільён над Верхняй царквой, пабудаваны ў міжваенны час польскімі спэцыялістамі ў двары Старога замка

У Гродне перанясуць руіны адной з найстарэйшых у Вялікім Княстве Літоўскім цэркваў
Павільён над Верхняй царквой разабралі
У Гродне перанясуць руіны адной з найстарэйшых у Вялікім Княстве Літоўскім цэркваў
У Гродне перанясуць руіны адной з найстарэйшых у Вялікім Княстве Літоўскім цэркваў
Парэшткі Верхняй царквы перанясуць на іншае месца

У Гродне перанясуць руіны адной з найстарэйшых у Вялікім Княстве Літоўскім цэркваў
Пад Верхняй царквой правядуць археалягічныя раскопкі

У Гродне перанясуць руіны адной з найстарэйшых у Вялікім Княстве Літоўскім цэркваў
Пад гэтым павільёнам схаваныя падмуркі Ніжняй царквы ў Гродна, якая датуецца XII стагоддзем
Як расказаў дырэктар Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музею, які месціцца ў Старым замку, Юры Кітурка, часткі сцен Верхняй царквы перанясуць бліжэй да Ніжняй царквы, якая цяпер таксама схаваная пад павільёнам, і накрыюць навесам. На месцы, дзе рэшткі Верхняй царквы захоўвалася больш за 80 гадоў, будуць праводзіць археалагічныя раскопкі ў межах рэканструкцыі Старога замка. Больш пільна падмуркамі Верхняй і Ніжняй цэркваў зоймуцца падчас трэцяй чаргі рэканструкцыі Старога замка.

hrodna.life/articles/zamak-muzey/

Цяпер заканчваецца першая чарга, неўзабаве пачнецца другая — аднаўленне каралеўскага палаца.