Каля пахавання паўстанцаў сімвалічна высыпалі зямлю з радзімы Кастуся Каліноўскага – Мастаўлянаў. А таксама з магілы Францішка Канаплянскага, які быў намеснікам Кастуся Каліноўскага, з вёскі Забор’е Шаркаўшчынскага раёна.

Мясцовыя актывісты прывезлі зямлю ў Вільню, а гродзенцы з кампаніі #Каліноўскі2019 сімвалічна яе высыпалі каля капліцы на могілках Росы, дзе былі пахаваныя Кастусь Каліноўскі і яго паплечнікі.

– Гэта такія хрысціянскія сімвалы: зямля з месца, дзе нехта нарадзіўся ці зямля, дзе спачываюць родзічы, – кажуць актывісты.

Як піша “Рэгіянальная газета”, мясцовыя актывісты таксама пакінулі зямлю з магіл паўстанцаў з Вілейшчыны і Мядзельшчыны.  А яшчэ – з Лідчыны, піша r**yja.com.


Як у Вільні прайшло перапахаванне Кастуся Каліноўскага і іншых паўстанцаў