Пасля двух запар паразаў у чэмпіянаце «Нёман» рэабілітаваўся перад сваімі заўзятарамі. У Гродне 25 лістапада падапечныя Сяргея Пушкова паказалі годны хакей і ўпэўнена абыгралі мінскае «Юнацтва» — 4:2.
Гродзенцы добра пачалі і ўжо на 1-й хвіліне Елісеенка вывеў гаспадароў наперад. У сярэдзіне перыяду, дзякуючы большасці, чырвона-чорныя падвоілі перавагу. Рэмезаў закінуў пасля перадачы Кіслова.
У другой дваццаціхвілінцы «Нёман» рэалізаваў чарговую большасць. На 38-й хвіліне вызначыўся Кіслы. За дзве хвіліны да другога перапынку госці здолелі размачыць лік. Закінуў Нагачоў.
У заключным перыядзе супернікі абмяняліся закінутымі шайбамі. У «Нёмана» вызначыўся фін Хіетунен, у «Юнацтва» Лапачук.
«Нёман» — «Юнацтва» 4:2 (2:0, 1:1, 1:1)
галы:
01:02 1:0 — Елісеенка (Грышанаў, Туркін)
11:27 2:0 — Рэмезаў (Маліноўскі, Кіслы, — бол.)
33:58 3:0 — Кіслы (Маліноўскі, Ляўша, — бол.)
38:11 3: 1 — Нагачоў (Дрозд)
47:04 4: 1 — Хіетанен (Сусла, А. Маляўка)
48:02 4: 2 — Лапачук (А. Сцяпанаў, Дрозд, — бол.)
Першы этап чэмпіянату «Нёман» сканчае ў лідэрах чэмпіянату. «Юнацтва» зараз саступае гродзенцам пяць балаў у турнірнай табліцы.
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…