24 лістапада ў Гродне “Нёман” згуляў унічыю з мінскім “Энергетыкам-БДУ” – 1:1.
Госці першымі адкрылі лік на 68-й хвіліне. Дакладны ўдар Давіда Твэ распячатаў вароты Дудара. “Нёман” здолеў зраўняць лік толькі на 80-й хвіліне, калі Стойкавіч дакладна прабіў галавой пасля падачы вуглавога.
“Нёман” – “Энергетык-БДУ” – 1:1
За тур да канца чэмпіянату яшчэ незразумела на якім месцы “Нёман” закончыць сезон. У “Нёмана” – 36 ачкоў (8 месца). “Мінска” – 35 (9) “Славіі” – 34 (10).
У апошнім туры чэмпіянату гродзенцам давядзецца памерацца сіламі са “Слуцкам”.



