Уладальнікі каўбаснай вытворчасці плануюць у Сапоцкіне ўсталяваць павільён, дзе будуць рэалізоўваць сваю прадукцыю без нацэнкі: у пасрэднікаў яна даходзіць да 30%, паведамляе rgazeta.by.
Прыватны каўбасны цэх адкрылі ў Сапоцкіне больш за паўгода таму. Прадпрыемства вырабляе шырокі асартымент паўфабрыкатаў: ад стэйкаў да каўбас. Прадукцыя выпускаецца пад маркай «Аўгустоўскі бекон».
Вытворчасць размясцілася на плошчах былога каўбаснага цэха Гродзенскага райпо. Закуплена найноўшае абсталяванне з Польшчы. Як растлумачыў саўладальнік фірмы Міхаіл Сабалеўскі, пакуль прадукцыя ідзе ў гандлёвыя кропкі Гродзенскага раёна. У штаце прадпрыемства — каля 20 чалавек.