У поле зроку супрацоўнікаў упраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС Гродзеншчыны трапіў жыхар абласнога цэнтра 1984 года нараджэння. Мужчына падазраецца ў спакушэнні непаўнагадовых праз сацыяльныя сеткі, паведамляе тэлеграм-канал МУС Беларусі.
Ён добраахвотна выдаў аператыўнікам мабільны тэлефон, у памяці якога выяўленыя фота- і відэафайлы з выявай аголеных хлопчыкаў, падлеткаў і мужчын, а таксама шакавальныя сцэны сэксуальнага гвалту над дзецьмі. Частку гэтага кантэнту ён распаўсюджваў сярод знаёмых праз мэсанджары. Гродзенскім міжраённы аддзелам следчага камітэта будзе дадзена прававая ацэнка.
Фігурант раней быў судзімы за распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў, мужаложства і іншыя дзеянні сэксуальнага характару, учыненыя асобай, якая дасягнула васемнаццацiгадовага ўзросту, з асобай, якая не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту. Мужчына вызваліўся у 2019 годзе і пачаў завязваць даверныя адносіны з непаўналетнімі праз інтэрнэт з мэтай наступнага сэксуальнага кантакту.
— Толькі за гэты год больш за 480 дзяцей падвергліся сэксуальнаму гвалту, прычым першапачатковыя дзеянні педафілаў былі менавіта ў інтэрнэце. Уразлівасць дзяцей у сетцы, няведанне элементарных правілаў бяспекі змусіць змяніць само стаўленне да формаў і метадаў папярэджання і прафілактыкі. Распрацаваны па ініцыятыве МУС інфармацыйны рэсурс kids.Pomogut.by дасць магчымасць не проста інфармаваць дзяцей, бацькоў і педагогаў аб патэнцыйных небяспеках ў сетцы, але і аказаць дапамогу канкрэтным пацярпелым у складанай жыццёвай сітуацыі. У перспектыве дадзены рэсурс можа стаць часткай адукацыйнага працэсу, — пракаментаваў начальнік ГУНіСГЛ МУС Беларусі Генадзь Казакевіч.