22 лістапада ў Вільні будуць ушаноўваць памяць Кастуся Каліноўскага ды іншых паўстанцаў. С**бода знайшла сучасных Кастусёў Каліноўскіх і спытала, як ім жывецца з такім імем.
«Дапамагала здаць іспыты»
28-гадовы Кастусь Каліноўскі стаў цёзкам беларускага рэвалюцыянэра выпадкова: кажа, што бацькі не ўкладалі ў ягонае імя асаблівага сэнсу. На перапахаваньне Каліноўскага хлопец не паедзе, але ставіцца да яго асобы з павагай.
«Матуля мяне называла Касьцюшка, таму спачатку даведаўся пра Тадэвуша. І потым пра Каліноўскага», — кажа хлопец.
www.instagram.com/p/BobxvCxhRnK/?utm_source=ig_embed
«Такі незразумелы быў стан: быццам бы і ня сорамна, але крыху няёмка, што ўсе глядзяць».
Калі хлопец вучыўся ва ўнівэрсытэце, знакамітае спалучэньне імя і прозьвішча дапамагала яму здаваць іспыты.
«На гісторыі адразу знайшлася тэма для размовы з выкладчыкам. На экзамэне па мовах праграмаваньня выкладчык вельмі ўзрадаваўся і сказаў, што ён сам жыў на вуліцы Каліноўскага, таму быў станоўча настроены да мяне».
«Памылку ў прозьвішчы не зрабіце»
Другому Кастусю Каліноўскаму 31 год. Сам ён са Жлобіна. Успамінае, як знаёмыя казалі яму: «Галоўнае, каб паўстаньня не падняў!»
Цяпер працуе ў адной з крамаў Менску. Нядаўна падпрацоўваў у краме на вуліцы Каліноўскага і, калі загадчыца запаўняла ведамасьць, пажартаваў: «Вы хаця б памылку ў прозьвішчы не зрабіце!»
Калі вучыўся ў школе, то спрабаваў даведацца — раптам ён нашчадак рэвалюцыянэра Каліноўскага?
«Пытаўся ў сваякоў, ці не належу я да гэтага роду. Сказалі, што не».