У бліжэйшыя дні пытанне будзе дэталёва абмяркоўвацца на ўзроўні кіраўніка гродзенскага рэгіёну, а папярэднія кансультацыі на гэты конт ужо прайшлі раней. Калі “чырвона-чорныя” уключацца ў гонку за права стаць гаспадарамі вырашальнай стадыі, у іх нядрэнныя шанцы на поспех, – паведамляе pressball.by.
Правядзенне паўфінальных турніраў у Кракаве і Войенсе ў мінулы ўік-энд, напэўна, стане хутчэй мінусам чым плюсам для магчымых польскай і дацкай заявак на фінал. Што да брытанскай, то ў завочнай спрэчцы Нотынгема і Гродна на карысьць беларусаў можа адыграць той факт, што Вялікабрытанія прымала суперфінал Кантынентальнага кубка зусім нядаўна – у студзені 2019 года.
Суперфінал павінен прайсці з 10 па 12 студзеня 2020 года. У фінале Кантынентальнага кубка згуляюць гродзенскі “Нёман”, дацкая “Сэндэрыйске”, брытанскі “Нотынгем” і польская “Краковія”.
Пераможца турніру апроч галоўнага трафея можа атрымаць пуцёўку ў Лігу чэмпіёнаў сезона-2020/21.