Сход Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы
Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб'яднаныя масмедыі» падвяла вынікі штогадовага конкурсу рэгіянальных СМІ Беларусі. Hrodna.life атрымаў на ім 7 дыпломаў, у тым ліку за самы лепшы сайт, а таксама за найлепшыя гістарычныя матэрыялы і сацыяльны рэпартаж.
У тройку фіналістаў намінацыі «Найлепшы сайт» акрамя Hrodna.life патрапілі таксама Ex-Press.by (Барысаў) і Intex-Press.by (Баранавічы).
Руслан Кулевіч перамог у намінацыя «Гісторыя»: журы ацаніла яго цыкл успамінаў пажылых гродзенцаў пра Гродна ў 1930−40-х, частка тэкстаў з якога выйшла асобнай кнігай у канцы 2018. У снежні 2019 з’явіцца працяг кнігі - да 28 лістапада можна заказаць яе са зніжкай на Ulej.by.
Уладзімір Аплевіч — «Найлепшы матэрыял на тэму экалогіі»
Руслан Кулевіч — «Найлепшая сацыяльная акцыя» і «Краязнаўства»
Ірына Новік — «Найлепшы матэрыял на беларускай мове»
Заснаваная ў 2009 годзе, аб’ядноўвае 15 недзяржаўных прадпрыемстваў з розных рэгіёнаў Беларусі, якія ў межах сваёй вытворчай дзейнасці выдаюць больш за 20 рэгіянальных масава-палітычных выданняў. Галоўная мэта — развіццё асяродку, спрыяльнага для прыватнага выдавецкага бізнесу. Асацыяцыя дапамагае зносінам i абмену досведам незалежных выдаўцоў; спрыяе развіццю рынку рэгіянальных друкаваных CMI; развівае кадравы патэнцыял рэгіянальных кампаній праз рэалізацыю кансультатыўных i трэнінгавых праграм.
У Асацыяцыю ўваходзяць: «Борисовские новости», «Брестская газета», «Бобруйский курьер», «Вечерний Бобруйск», «Вольнае Глыбокае», «Ганцавіцкі час», «Газета Слонімская», Intex-Press, «Інфа-Кур'ер», «Информ-прогулка», «Наша слова», «Рэгіянальная газета», Hrodna.life, Ex-Press.by, «УзГорак».
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…