Жыхары вуліцы Маладая у Погаранах-Кашэўніках не сталі чакаць, пакуль у гарадскім бюджэце з’явіцца радок па пракладцы дарогі каля іх дамоў, і звярнуліся з заявай — яны гатовыя аплаціць «расходнікі» і прафінансаваць частку дарогі. Улады пайшлі ім насустрач, прадпрыемства «Рамбудаўтадар» прадаставіла тэхніку, паведамляе grodnoplustv.by.
— Што тычыцца Пагаранаў - ад былога канцавога прыпынку да цяперашняга прыпынку па вуліцы Маладая за бюджэтныя сродкі ў рамках бягучага рамонту была ажыццёўлена падсыпка асфальту гранулятам дарожнага палатна і падоўжаны аўтобусны маршрут № 38 і 26. Што тычыцца іншага ўчастку дарогі, па якім аўтобусны маршрут пакуль не планаваўся — тут з прыцягненнем сродкаў грамадзян дарога была адрамантаваная, — кажа Генадзь Занеўскі, дырэктар прадпрыемства «Рамбудаўтадар».
Паўкіламетра дарожнага палатна з асфальтавай крошкі абышліся жыхарам 11 домаўладанняў ў суму каля 10 тысяч беларускіх рублёў. Падобныя прыклады ёсць і ў іншых раёнах індывідуальнай жылой забудовы. Напрыклад, у Баранавічах мясцовыя жыхары таксама самастойна заняліся добраўпарадкаваннем свайго мікрараёна.