Фота: grodnonews.by/
Гэта адбылося паблізу адной з вёсак Гродзенскага раёна. Двое мужчын 1989 год нараджэння ўвечары 24 кастрычніка ў лясным масіве прывязалі пенсіянера да дрэва клейкай стужкай, паведамляе grodnonews.by.
Па дадзеных следства, падазраваныя хацелі «дапамагчы» з падзелам сумесна нажытай маёмасці былой жонцы пацярпелага, з якой у яго былі напружаныя адносіны. 30-гадовыя мужчыны разлічвалі на тое, што жанчына за гэта заплаціць. Афіцыйна падазраваныя нідзе не працавалі, раней неаднаразова судзімыя. За два тыдні да гэтага паміж пацярпелым і адным з падазраваных адбыўся канфлікт, пенсіянера ўдарылі ў галаву.
Гродзенскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта абодвум мужчынам прад’яўленае абвінавачванне па ч. 1 арт. 183 (незаконнае пазбаўленне волі) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, да абвінавачаных прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. 56-гадовая былая жонка пацярпелага ў сапраўдны момант падазраецца ў спраянні незаконнаму пазбаўленню яго волі (арт. 16 і ч. 1 арт. 183 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…