Фота: pixabay.com
У Міністэрстве аховы здароўя Беларусі не выключаюць магчымасць прэміраваць дактароў за выяўленне анказахворванняў ў пацыентаў на самай ранняй стадыі, расказаў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік журналістам у аўторак у Мінску, паведамляе interfax.by.
«З улікам таго, што ў нас да 2025 года стаіць задача падвоіць зарплату лекараў, мы да яе рашэння будзем падыходзіць дыферэнцыравана. Дзесьці будзем уводзіць стымулюючыя надбаўкі менавіта за раннюю дыягностыку», — сказаў Каранік.
Ён звярнуў увагу на тое, што працэнт выяўлення анказахворванняў на ранняй стадыі ўжо ўваходзіць у мадэль канчатковых вынікаў дзейнасці арганізацый аховы здароўя. «І, адпаведна, гэта таксама ўваходзіць у паказчыкі прэміравання ўстановы аховы здароўя», — дадаў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя.
У цэлым, Каранік адзначыў важнасць павышэння анканасцярожанасці ў лекараў, уліку ўсіх пацыентаў і даступнасці ўсёй неабходнай дыягностыкі.
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…