У вайсковай частцы на Фолюшы у Гродне адбыўся пажар. Як паведамляюць у Міністэрстве абароны, узгаранне адбылося на тэрыторыі парку баявых машын у механізаванай брыгадзе.

«У тушэнні прымаюць удзел пажарныя разлікі МНС. Пацярпелых няма. Інфармацыя будзе удакладняцца» — растлумачылі ў Міністэрстве.

А 12:18 у Тэлеграм-канале Мінабароны з’явілася інфармацыя, што пажар ліквідаваны. «Пацярпелых няма. Прычыны ўзгарання высвятляюцца».

Чытачы Hrodna.life паведамляюць, што выбух быў чутны нават на Вішнеўцы, а блізу 12:40 у бок ВЧ з мігалкамі пранеслася машына Следчага камітэта.

«Міліцыя ачапіла плот з боку школы. Пара пажарных, хуткая, міліцыя. Ужо ўсё ціха», — расказаў адзін з чытачоў.

Паводле дадзеных аднаго з тэлеграм-каналаў, цалкам згарэлі тры танка, «некалькі боксаў знішчаныя выбухамі». У Міністэрстве абароны паведамілі інфармацыю пра тое, што тры адзінкі ўзбраення пашкоджаны.

На тэрыторыі вайсковай часткі на Фолюшы здарыўся пажар. Выбухі былі чутныя здалёк

Сёння, 12 лістапада, падняўся вялікі слуп дыму над вайсковай часткай, размешчанай у Гродне ў м-не Фолюш, піша autogrodno.by. На тэрыторыю часткі накіраваліся аўтамабілі МНС і «хуткай дапамогі».

На тэрыторыі вайсковай часткі на Фолюшы здарыўся пажар. Выбухі былі чутныя здалёк

Слуп дыму падняўся каля 11:20 і ўжо праз 30 хвілін знік. Многія чытачы АвтоГродно паведамлялі, што чулі хлапкі з боку вайсковай часткі.

На тэрыторыі вайсковай часткі на Фолюшы здарыўся пажар. Выбухі былі чутныя здалёк

Ля сценаў вайсковай часткі сабралася вялікая колькасць гледачоў. Людзі назіралі, як на тэрыторыю часткі адзін за другім заязджаюць аўтамабілі МНС.

— Мы налічылі 9 аўтамабіляў МНС і дзве хуткія, — распавядалі мясцовыя жыхары. — Але што там адбылося, не зразумела.

Аўтамабілі хуткай заязджалі на тэрыторыю часткі без спецсігналаў, з’язджалі таксама не спешна.

На тэрыторыі вайсковай часткі на Фолюшы здарыўся пажар. Выбухі былі чутныя здалёк

На тэрыторыі вайсковай часткі на Фолюшы здарыўся пажар. Выбухі былі чутныя здалёк

Інфармацыя будзе дапоўненая.