Фінансавая міліцыя ў Слонімскім раёне правяла праверку законнасці і абгрунтаванасці расходавання бюджэтных сродкаў, паведамляе tvr.by.

www.tvr.by/upload/video/291005.mp4

Грошы былі вылучаныя на будаўніцтва ачышчальных збудаванняў. У выніку працы па ўзвядзенню установак зацягнуліся на 4 гады. Увесь гэты час камерцыйная кампанія, якая займалася мантажом, асвойвала сумы, якія выдзяляюцца з бюджэту. Фінансаванне будаўніцтва гэтага аб’екта завяршылася ў 2011 годзе. І тады ж было прыцягнута прадпрыемства для правядзення пуска-наладачных работ. Аднак працаўнікі арганізацыі выявілі недахопы і парушэнні ў будаўніцтве. У выніку запусціць ачышчальныя прылады і тым больш іх эксплуатаваць аказалася немагчыма.

Падобныя маніпуляцыі дазволілі схаваць факт неэфектыўнага выкарыстання бюджэтных грошай, якія былі вылучаныя на будаўніцтва. А гэта больш за 40 тысяч долараў. У дачыненні да 5 службовых асобаў ўзбуджаная крымінальная справа за злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, што пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры.