Фото иллюстрационное. Martin Brosy, unsplash.com
Новую паліклініку ў Альшанцы пачнуць будаваць у 2020 годзе. Пра гэта паведаміў старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой на адкрыцці дзіцячай амбулаторыі ў Альшанцы, перадае БЕЛТА.
Альшанка — адзін з самых маладых і густанаселеных раёнаў Гродна. Зараз тут каля 30 тыс. жыхароў.
«Адзін з самых доўгачаканых аб’ектаў - гэта паліклініка. У 2020 годзе пачнецца будаўніцтва аб’екта. Праект паліклінікі на 650 наведванняў у змену ужо гатовы», — адзначыў Мечыслаў Гой. Ён падкрэсліў, што новая паліклініка будзе аналагічная той, што два гады таму пабудавана ў Вішняўцы. Праект зарэкамендаваў сябе з добрага боку.
Зараз жа для таго, каб наблізіць першасную дапамогу да жыхароў раёна, была адкрыта новая дзіцячая амбулаторыя на 70 наведванняў у змену. Амбулаторыя размешчана на першым паверсе аднаго з шматкватэрных дамоў па вуліцы Агінскага. Аб’ект для маладога спальнага раёна доўгачаканы. Новая амбулаторыя будзе абслугоўваць каля 6 тыс. дзяцей. Штат спецыялістаў укамплектаваны цалкам.
Важна, што на базе амбулаторыі адкрыта і ўласная лабараторыя. У будынку размешчаны кабінеты для прыёму лекараў-педыятраў, прышчэпачны і фізіятэрапеўтычны кабінеты, інгаляторый і пакой здаровага дзіцяці. Аснашчаны яны ўсім неабходным сучасным абсталяваннем. Дзякуючы інфармацыйных тэхналогіях у дактароў будзе магчымасць выпіскі электронных рэцэптаў і вядзення электронных амбулаторных карт.
Дарэчы, гэта не першая амбулаторыя падобнага тыпу ў Альшанцы. Пяць гадоў таму пачала працу дзіцячая амбулаторыя на 40 наведванняў у змену. Яе таксама размясцілі на першым паверсе аднаго з дамоў. Эксперымент сябе апраўдаў. Пазней была адкрыта і амбулаторыя для дарослых. З будаўніцтвам паліклінікі ў Альшанцы гэтыя памяшканні будуць перапрафіляваны пад аб’екты іншага прызначэння.
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…