У Old City пройдзе фестываль з лепшымі чырлідарамі Беларусі і Расіі

7 лістапада горад збярэ лепшых спартсменаў з Беларусі і Расіі для ўдзелу ў першым міжнародным стантфэсце па чырлідынгу «Old City challenge». Спаборніцтвы праходзяць у рамках маштабнага рэспубліканскага праекта «Тыдзень чырлідынга ў Беларусі».

Гродна з’яўляецца адным з лідзіруючых гарадоў па развіцці чырлідынга ў Беларусі. Гродзенскія спартсмены неаднаразовыя пераможцы і прызёры нацыянальных спаборніцтваў, а ў чэрвені 2019 года спартсмены з гродзенскіх клубаў «Dartly», «Маямі», «Sky hamsters» прадстаўлялі Беларусь на чэмпіянаце Еўропы па чырлідынгу ў Санкт-Пецярбургу. У складзе зборнай каманды «Smile» у дысцыпліне «чыр-каманда» рабяты гродзенскага клуба «Sky Hamsters» заваявалі бронзу чэмпіянату Еўропы.

Чырлідынг — камандны від спорту, які складаецца з гімнастычных, акрабатычных і танцавальных элементаў, а таксама пірамід, стантаў (падтрымак) і выкідаў. Чырлідынг прызнаны афіцыйным відам спорту ў Беларусі з 2017 года, а таксама часова прызнаны Нацыянальным алімпійскім камітэтам. Спартыўныя разрады прысвоены каля 185 спартсменам, якія прадстаўляюць спартыўныя клубы Мінска і Гродна.

Галоўным суддзёй турніру стане інструктар Сусветнай асацыяцыі чирлидинга з ЗША — Derron M. Forrest. Стантфэст складаецца з 3 блокаў: візітоўкі (выступы станта), элементаў на выбыванне, утрымання станта на час. Для аматараў гэтага віду спорту падрыхтаваны сюрпрыз — паказальныя выступленні і флэшмоб ад удзельнікаў клубаў «Dartly», «Маямі», «Sky hamsters», «Космас» і «FidGym» і паказальныя выступы гродзенскіх чырлідараў.

Фестываль пройдзе 7 лістапада ў 14.00 у ГЦ «Old City» (Гродна, вул. Дубко, 17). Арганізатары: ГА «Беларуская федэрацыя чырлідынга і каманд падтрымкі», Упраўленне спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама і гандлёвы цэнтр «Old City», пры падтрымцы Аддзела спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Былы палітвязень і яго жонка з Гродна адкрываюць у Вільні краму і творчую прастору

Гродзенцы Зміцер і Вольга Фурманавы адкрываюць у цэнтры Вільні краму і творчую прастору "Kropka". Там…

13 мая 2024

Штогод патрэбна 35−40 адзінак. Для Гродна закупляюць новы транспарт

Тры новыя тралейбусы з запасам аўтаномнага ходу да 20 км ужо паступілі ў Аўтобуснае ўпраўленне…

10 мая 2024

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024