Новую паліклініку ў Гродне пачнуць будаваць у 2020 годзе

Новую паліклініку ў Альшанцы пачнуць будаваць у 2020 годзе. Пра гэта паведаміў старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой на адкрыцці дзіцячай амбулаторыі ў Альшанцы, перадае БЕЛТА.

Альшанка — адзін з самых маладых і густанаселеных раёнаў Гродна. Зараз тут каля 30 тыс. жыхароў.

«Адзін з самых доўгачаканых аб’ектаў - гэта паліклініка. У 2020 годзе пачнецца будаўніцтва аб’екта. Праект паліклінікі на 650 наведванняў у змену ужо гатовы», — адзначыў Мечыслаў Гой. Ён падкрэсліў, што новая паліклініка будзе аналагічная той, што два гады таму пабудавана ў Вішняўцы. Праект зарэкамендаваў сябе з добрага боку.

Зараз жа для таго, каб наблізіць першасную дапамогу да жыхароў раёна, была адкрыта новая дзіцячая амбулаторыя на 70 наведванняў у змену. Амбулаторыя размешчана на першым паверсе аднаго з шматкватэрных дамоў па вуліцы Агінскага. Аб’ект для маладога спальнага раёна доўгачаканы. Новая амбулаторыя будзе абслугоўваць каля 6 тыс. дзяцей. Штат спецыялістаў укамплектаваны цалкам.

Важна, што на базе амбулаторыі адкрыта і ўласная лабараторыя. У будынку размешчаны кабінеты для прыёму лекараў-педыятраў, прышчэпачны і фізіятэрапеўтычны кабінеты, інгаляторый і пакой здаровага дзіцяці. Аснашчаны яны ўсім неабходным сучасным абсталяваннем. Дзякуючы інфармацыйных тэхналогіях у дактароў будзе магчымасць выпіскі электронных рэцэптаў і вядзення электронных амбулаторных карт.

Дарэчы, гэта не першая амбулаторыя падобнага тыпу ў Альшанцы. Пяць гадоў таму пачала працу дзіцячая амбулаторыя на 40 наведванняў у змену. Яе таксама размясцілі на першым паверсе аднаго з дамоў. Эксперымент сябе апраўдаў. Пазней была адкрыта і амбулаторыя для дарослых. З будаўніцтвам паліклінікі ў Альшанцы гэтыя памяшканні будуць перапрафіляваны пад аб’екты іншага прызначэння.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024