Помнік дзеячу Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай Міхалу Казімеру Агінскаму ўсталявалі каля драматычнага тэатра ў Слоніме. Яго ўрачыста адкрылі 6 лістапада, піша s**boda.org.
Гэта падарунак гораду ад жыхара Слоніма прадпрымальніка-мецэната Ўладзімера Вількіцкага і ягонай фірмы «Гранві», якая займаецца вырабамі з каменю. Над гранітным бюстам працавалі каля года. Ініцыятыва ўшанаваць слонімскага старасту ў камяні належыць да грамадзкага аб’яднаньня «Слонімскі канал Агінскага».
На пытаньне, чаму ён падараваў гораду помнік, Уладзімер Вількіцкі адказаў, «бо ён так можа».
Бюст адкрывалі старшыня слонімскага райвыканкама Генадзь Хоміч, прадстаўнік аб’яднаньня «Слонімскі канал Агінскага» Іван Вадэйка, мецэнат Уладзімер Вількіцкі.
Раней у Слоніме зьявілася памятная шыльда на тэатры, прысьвечаная гэтаму дзеячу.
Міхал Казімер Агінскі нарадзіўся ў 1730 годзе. Быў дзяржаўным і вайсковым дзеячам Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, кампазытарам, паэтам, мэцэнатам, слонімскім старастам. Дзякуючы яму ў Слоніме зьявіўся тэатар, тыпаграфія. Ён ініцыяваў і фундаваў пабудову канала Агінскага — воднага канала з Нёмана ў Дняпро даўжынёй 54 кілямэтры. Памёр у 1800 годзе ў Варшаве.
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…