Сумесны адукацыйны праект Белінвестбанка і Бізнес-школы ІПМ абвесціў набор удзельніц для новага адукацыйнага курса “Стратэгічнае развіццё жаночага бізнесу”. Удзельніцамі навучання могуць стаць жанчыны-прадпрымальніцы, кіраўнічкі аддзелаў ці топ-мэнэджаркі з досведам кіравання не менш за два гады.
Навучанне будзе праходзіць па суботах, у Гродне, праз інтэрактыўную сістэму відэасувязі. Каб стаць удзельніцай праграмы, трэба запоўніць анкету і падаць заяўку не пазней за 1 снежня.

Адукацыйны курс навучыць
– эфектыўна планаваць кіраванне бізнес-працэсамі;
– карыстацца сучаснымі і інавацыйныя прыладамі для прасоўвання бізнесу;
– кіраваць асабістымі фінансамі і рацыянальна выкарыстоўваць банкаўскія прадукты для маштабавання свайго бізнесу;
– праводзіць першапачатковы аўдыт і аналіз бізнес-працэсаў;
– выяўляць зоны асобаснага росту і фінансавага дабрабыту кампаніі;
– ствараць Action Plan асабістага развіцця.
Заняткі будуць праходзіць па суботах з 10:00 да 14:00, у групах, з выкарыстаннем адукацыйнай інтэрактыўнай відэа-сувязі са зваротнай сувяззю ад выкладчыка.
Падаць заяўку трэба да 1 снежня. Вынікі адбору стануць вядомыя не пазней за 17 снежня.


