Навіны

Беларусь плануе пагасіць каля 3 млрд даляраў дзярждоўгу

У 2020 годзе Беларусь плануе пагасіць 5 млрд 977,3 млн рублёў дзяржаўнага доўгу. 3 млрд 741,2 млн рублёў з іх — знешняга, 2 млрд 236,1 млн рублёў - унутранага, гаворыцца ў тлумачальнай запісцы да праекта бюджэту, які 1 лістапада ўнесены ў Палату прадстаўнікоў. Дакумент размясціла ў інтэрнэце дэпутат Ганна Канапацкая, паведамляе r**yja.com.

Таксама мяркуецца ажыццявіць незвязаныя запазычанні на 1 млрд 950 млн даляраў ЗША (4 млрд 377,2 млн рублёў). Гэтыя сродкі спадзяюцца атрымаць за кошт размяшчэння дзяржаблігацый на знешніх фінансавых рынках у 1 млрд 350,0 млн даляраў (3 млрд 30,4 млн рублёў), на ўнутраным фінансавым рынку — у 600 млн даляраў (1 млрд 346,8 млн рублёў).

Сродкі ад прыцягнення незвязаных пазык плануецца накіраваць на пагашэнне часткі дзяржаўнага доўгу. Акрамя таго, на яго пагашэнне будуць накіраваныя сродкі ад вяртання выдзеленых на зваротнай аснове арганізацыям крэдытаў замежных крэдытораў (525,3 млн рублёў).

Паступленне сродкаў па знешніх дзяржаўных пазыках на рэалізацыю інвестыцыйных праектаў у 2020 годзе плануецца ў памеры 2 млрд 572,3 млн даляраў ЗША (5 млрд 774 млн рублёў), з іх на будаўніцтва Беларускай АЭС — 2 млрд 29,4 млн даляраў.

У мэтах абмежавання дзяржаўнага і гарантаванага дзяржавай доўгу ў 2020 годзе будуць устаноўленыя больш жорсткія ў параўнанні з 2019 годам ліміты для дадзеных абавязацельстваў: ліміт знешняга дзяржаўнага доўгу — 20,5 млрд даляраў ЗША (21 млрд даляраў у 2019 годзе), ліміт унутранага дзярждоўгу — 9,5 млрд рублёў (10 млрд рублёў у 2019 годзе).

На абслугоўванне дзяржаўнага доўгу ў 2020 годзе прадугледжваюцца сродкі ў 2 млрд 765,1 млн рублёў, што на 19,5 млн рублёў менш, чым чакаецца ў 2019-м. Пры гэтым абслугоўванне дзярждоўгу ў замежнай валюце складзе 1 млрд 216,1 млн даляраў ЗША (або 98,7% у агульнай суме расходаў на абслугоўванне дзярждоўгу).

Плацяжы па абслугоўванні знешняга дзярждоўгу зменшацца ў параўнанні з чаканым выкананнем 2019 года на 42,4 млн даляраў ЗША і складуць у 2020-м 987,1 млн даляраў ЗША, што запатрабуе расходаў бюджэту ў 2 млрд 215,6 млн рублёў. У 2020 годзе сродкі будуць накіроўвацца на абслугоўванне крэдытаў Сусветнага банка, Паўночнага інвестыцыйнага банка, Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, Еўрапейскага інвестыцыйнага банка, а таксама ўрада і банкаў Расейскай Федэрацыі, ЗША, банкаў Кітая і дзяржаблігацый, размешчаных на знешніх фінансавых рынках.

Расходы на абслугоўванне ўнутранага дзяржаўнага доўгу ў 2020 годзе павялічацца на 20,3 млн рублёў і складуць 549,5 млн рублёў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025