Навіны

«Патрабуюць заклад 1000 еўра». Беларусы скардзяцца, што іх з сабакамі і катамі не прапускаюць у Літву

У беларусаў сталі ўзнікаць праблемы пры перасячэнні мяжы Літвы з жывёламі. Памежнікі патрабуюць заклад. Пры гэтым у прэс-службе літоўскай мытні адказваюць, што ніякіх новых дакументаў не з’яўлялася.

19 кастрычніка Таццяна Шаляпіна з мужам сабралася ў Літву на выхадныя з сабакам. Дакументы ў сабакі былі ў парадку, піша t*t.by. У пункце пропуску «Мядзінінкай» літоўскія мытнікі іх не прапусцілі. «Сказалі, выйшаў нейкі новы дакумент, па якім перад уездам у Літву трэба дэклараваць жывёл і пакідаць заклад 1000 еўра».

Таццяна і Джон

— Калі пачалі праходзіць літоўскую мытню, супрацоўнікі сталі казаць, што трэба запоўніць нейкую дэкларацыю на сабаку. Адправілі нас у «Каменны Лог», — успамінае Таццяна. Маўляў, едзьце туды, разбірайцеся. Там у нас праверылі ўсе дакументы, сабака прайшла ветконтроль. Ветэрынар паставіла патрэбны штамп і сказала, што ці то з 18-га, ці то з 19-га кастрычніка з’явіўся нейкі новы дакумент, паводле якога Літва патрабуе новыя дэкларацыі на жывёл з закладам ці то ў 1000, ці то ў 4000 еўра.

Такіх грошай з сабой не было, але сям’я была гатовая аформіць авердрафт і ўсё-ткі заплаціць. У выніку ім сказалі: дакумент новы і не вядома, як афармляць дэкларацыю, — і не прапусцілі.

З падобнай сітуацыяй сутыкнулася і Анастасія Белашыцкая. 31 кастрычніка яна хацела з’ехаць у Літву з памеранскім шпіцам. Мяжу праходзілі ў пункце пропуску Катлоўка. Там ёй сказалі, што з 17-га кастрычніка перад тым, як заехаць з жывёлай у Літву, гаспадары павінны запоўніць дэкларацыю гадаванца. Дакумент для паездкі туды-зваротна каштуе 150 еўра, заклад — ад 1500 еўра і больш, як гарантыя таго, што сабаку вернуць у Беларусь. Для пацверджання дзяўчыне паказалі дакумент на літоўскай, але як афармляць дэкларацыю таксама не ведалі і не прапусцілі.

Пазней, ужо на беларускай мяжы, дзяўчыне паведамілі, што выпадак далёка не першы. Людзей з жывёламі разгортваюць без усялякіх тлумачэнняў.

«Проста раней, можа быць, не так выконваліся патрабаванні па дэклараванні»

З просьбай патлумачыць сітуацыю T*T.BY звярнуўся ў прэс-службу літоўскай мытні. Прайшло больш за тыдзень, але адказу пакуль няма. Па тэлефоне гарачай лініі ў мытні сказалі, што ніякіх новых законаў не зьявілася: «Пры імпарце, часовым увозе, транзіце або вывазе з Літвы жывёл трэба дэклараваць».

— Проста раней, можа быць, не так [сур'ёзна] выконваліся патрабаванні па дэклараванні, — адзначылі там.

Па словах суразмоўніцы, жывёл дэкларуюць у мытных пасярэднікаў, якія працуюць на пунктах пропуску.

У канцы кастрычніка на сайце амбасады Літвы ў Расіі з’явіліся рэкамендацыі, актуальныя і для беларусаў:

— Грамадзяне трэціх краін, якія вандруюць ў Літву са сваімі хатнімі жывёламі, павінны прад’явіць мытні тыя ж дакументы, што і для любых тавараў, якія перасякаюць мяжу, — напісана на сайце.

Акрамя таго, сказана там, павінен быць дакумент, у якім паказаны ўладальнік гадаванца, і арыгінал ветэрынарнага сертыфіката, выдадзены трэцяй краінай.

— Калі вы збіраецеся на выставу жывёл або ў іншых асабістых мэтах і мяркуеце вярнуцца са сваёй хатняй жывёлай, запоўніце мытную дэкларацыю і абярыце мытную працэдуру «для часовага ўвозу», — напісана на сайце амбасады. — Для завяршэння працэдуры часовага ўвозу, пры выездзе з краіны, падайце мытную экспартную дэкларацыю. Невыкананне працэдуры часовага ўвозу цягне за сабой выплату падатковага абавязацельства перад мытняй Літвы.

На сайце таксама паказана два спосабу, як гаспадары гадаванцаў могуць падаць мытную дэкларацыю. Паглядзець іх можна тут.

Хутчэй за ўсё, прычына таго, што з’ездзіць у Літву з сабакам або катом стала больш складана, звязаная з тым, што ў краіне палічылі: усё часцей «гаспадары» вязуць «сваіх» гадаванцаў на выставы ці, напрыклад, лячэнне за мяжу, а дадому вяртаюцца без іх. А жывёл, паведамляюць літоўскія СМІ, у выніку прадаюць у Еўрасаюзе.

Так, за дзевяць месяцаў 2019 года, піша Delfi, на Мядзінінкайскім дарожным посце толькі на беларускай мяжы было зарэгістравана 1950 выпадкаў ўвозу жывёл, якія прыбываюць з трэціх краін. З іх 77 былі вернуты праз спробы незаконнага ўвозу жывёл.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Улады зробяць «раскладанку» са славутасцямі Гродна. Што туды патрапіла?

Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…

22 снежня 2024

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру «калекцыянера» з электракамінам

Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…

21 снежня 2024

І нават ICQ. Ва ўстанове Гродна будуць сачыць за перапіскамі супрацоўнікаў

Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…

21 снежня 2024

Ля сажалкі на Рэпіна з’явіцца дзіцячая інклюзіўная пляцоўка — ужо запланавалі будаўніцтва

У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…

21 снежня 2024

У Гродне з’явіцца музей Льва Бакста? Такую прапанову агучылі ў сінагозе

У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…

20 снежня 2024

Цяпер дабрацца з Гродна ў Віцебск можна без перасадак — гэта адзін з самых доўгіх маршрутаў у краіне

Маршрут праз усю Беларусь запусціла гродзенская фірма "Пазітыў-тур". Шлях з Гродна ў Віцебск складзе амаль…

20 снежня 2024