Навіны

На Паўстанцкім фэсце ўшанавалі памяць Каліноўскага і герояў 1863 года. А міліцыя запускала дрона

Паўстанцкі фэст — штогадовае свята памяці паўстанцаў 1863−64 гадоў - адбыўся ў Свіслачы 27 кастрычніка. Удзельнікі наведалі магілу Віктара Каліноўскага, помнікі Кастусю Каліноўскаму і Рамуальду Траўгуту. А таксама з’ездзілі ў Якушоўку — родавую сядзібу Каліноўскіх, дзе стаіць крыж у гонар паўстанца.

— Апошнія 20 гадоў мы кожны год прыязджаем у Свіслач, каб ушанаваць Кастуся і Віктара Каліноўскіх і іншых паўстанцаў, — расказвае Вадзім Саранчукоў, які ў 2000 годзе прымаў у Якушоўцы прысягу на вернасць Беларусі ў «Маладым Фронце». — Тут знаходзілася родавая сядзіба Каліноўскіх, тут прайшло дзяцінства Кастуся Каліноўскага. І гэта тое самае месца сілы дзе ўсё дыхае беларушчынай, якое павінен наведаць кожны беларус.

Тут захаваўся падмурак мануфактуры Каліноўскіх
Тут была сядзіба Каліноўскіх

Міліцыя выкарыстала дрон

Такім чынам ушаноўваюць памяць паўстанцаў з сярэдзіны 90-х, калі была знойдзена меркаваная магіла Віктара Каліноўскага. Сёлета было каля 40 чалавек — людзі з Гродна, Мінска, Ліды, Ваўкавыска, Свіслачы. Кажуць, за гэты час было па-рознаму: часам прыязджала 2−3 чалавекі, часам — толькі з Гродна выязджала 3−4 аўтобусы. Акцыю ў гэтым годзе сумясцілі з выбарчым пікетам Максіма Губарэвіча, якога зарэгістравалі кандыдатам па Гродзенскай сельскай акрузе № 53.

Штогод на акцыі прысутнічаюць міліцыянты, якія здымаюць удзельнікаў акцыі. Потым актывісты атрымліваюць штрафы. Сёлета міліцыянты нават выкарысталі дрон.

Вярнуць у нацыянальную памяць герояў паўстання

Сёлета ўшанаваць памяць асабліва важна — у год, калі ў Вільні адбудзецца перапахаванне паўстанцаў.

— На жаль, беларуская дзяржава не надае дастаткова ўвагі мерапрыемствам, звязаным з паўстаннем і з асобай Каліноўскага: пачынаючы ад адукацыі і заканчваючы вяртаннем у народную памяць. Таму гэтым займаюцца грамадскія і палітычныя актывісты, каторыя ў сваіх кампаніях спрабуюць ушанаваць мясціны, звязаныя з паўстаннем і максімальна пашырыць інфармацыю пра гэта, — кажа Вадзім.

Сёлета актывісты прысвяцілі паўстанню шмат розных мерапрыемстваў. Адбыўся летнік, на месцах баёў і паўстанцкіх лагераў усталявалі крыжы. Быў запушчаны літаратурны вершаваны чэлендж. Выйшла адноўленая настольная гульня «Паўстанцы». Праводзяцца розныя гістарычныя мерапрыемствы і канферэнцыі. Рыхтуецца інтэрактыўная мапа мясцінаў, звязаных ў паўстаннем.

«Усё гэта ў комплексе павінна быць шэрагам мерапрыемтваў па мемарыялізацыі і вяртанні ў нацыянальную памяць герояў вызвольных паўстанняў. У тым ліку — 1863 года», — кажуць актывісты.

«Гэта апрыёры героі»

Парэшткі сядзібы Каліноўскіх знайшлі ў канцы 80-х. Зараз каля сядзібы ў Якушоўцы знаходзіцца крыж, які стварыў Юрый Мацко. Побач камень з шыльдай у гонар паўстанца. Актывісты кажуць, што ў перспектыве тут паўстане сядзібны комплекс, музей і цэлы мемарыял у гонар паўстанцаў.

— Людзі, каторыя паклалі свае жыцці, вельмі маладыя жыцці, ахвяравалі імі для будучых пакаленняў, для сваёй краіны, для свайго народу, — гэта апрыёры героі. Гэта людзі, якія павінны стаць прыкладамі для кожнага беларуса, — кажа Вадзім Саранчукоў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Улады: гродзенцы за суткі выкупілі кватэры ў новабудоўлі ў Грандзічах

"Гроднажылбуд" 27 сакавіка апублікаваў навіну аб выстаўленні на продаж кватэр у 18-павярховай новабудоўлі ў Грандзічах.…

28 сакавіка 2025

У Гродне адкрылася кафэ «Буржуйка» з абедамі навынас

Кафэ “Буржуйка” з абедамі навынас адкрылася па вул. Ткацкая, 14 у (раён Ласосна). Па цане…

28 сакавіка 2025

У Гродне менш за 10% вуліц патрабуюць пільнага перайменавання. Якія назвы найчасцей сустракаюцца ў Гродне?

Усяго 8% назваў вуліц Гродна звязаны з савецкімі і расійскімі вайсковымі дзеячамі і камуністамі, якія…

28 сакавіка 2025

«Магчымыя адзінкавыя выпадкі міграцыі». Адміністрацыя TRINITI пачала апраўдвацца за прусакоў

Тэкст пра "меры для падтрымання чысціні" ў гродзенскім ТРК Triniti з'явіўся на NewGrodno. Падобна, ім…

28 сакавіка 2025

Даносчыцу Вольгу Бондараву пасадзілі на «суткі» (абноўлена)

Праўладную і прарасійскую актывістку Вольгу Бондараву пасадзілі на 13 сутак. Пра гэта паведамляе "Наша Ніва"…

28 сакавіка 2025

Міністр лясной гаспадаркі загадаў зраўняць цэны на бярозавы сок. У Гродне ён пакуль самы танны

Міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік запатрабаваў ад дырэктараў лясгасаў навесці парадак з продажам бярозавага соку.…

27 сакавіка 2025