Кіроўца наехаў на супрацоўніка ДАІ, каб выратаваць бацьку ад медагляду

26 кастрычніка каля 13.55 супрацоўнікі ДАІ ў адной з вёсак Лідскага раёна заўважылі падазроны аўтамабіль Volkswagen Transporter. У 58-гадовага вадзіцеля дакументаў пры сабе не было. Таксама ад яго зыходзіў пах алкаголю. Мужчыну было прапанавана праехаць для далейшага агляду, паведамляе Следчы камітэт Беларусі.

Падчас руху супрацоўнікаў ДАІ «падрэзаў» аўтамабіль Audi, якім кіраваў 23-гадовы сына кіроўцы Volkswagen. Заступіўшы дарогу, ён спрабаваў перашкодзіць медагляду бацькі і здзейсніў наезд на аднаго з супрацоўнікаў ДАІ. Яму нанесены цялесныя пашкоджанні.

З месца здарэння мужчына ўцёк, аднак неўзабаве быў затрыманы.

Следчымі агледжана месца здарэння, а таксама аўтамабіль, якім кіраваў 23-гадовы мужчына, прызначана правядзенне судова-медыцынскай экспертызы, канфіскаваны запіс відэарэгістратара службовага аўтамабіля ДАІ.

Лідскім раённым аддзелам Следчага камітэта ў дачыненні да 23-гадовага мужчыны распачата крымінальная справа па арт. 364 Крымінальнага кодэкса (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024