Аўтамабільнай паркоўкі на дзіцячай пляцоўцы паміж вуліцамі Міру і Гагарына не будзе. Гэтае пытанне вырашылі ў гарвыканкаме згодна з нарматывамі па будаўніцтве і пасля апытання мясцовых жыхароў.
Каля дзіцячага садка на вуліцы Міра з пачатку кастрычніка пачалі будаваць новую паркоўку для аўтамабіляў. Яе планавалі размясціць на асфальтаванай спартыўнай дзіцячай пляцоўцы. Меркаванні жыхароў вуліцы падзяліліся. Адны казалі, што пляцоўку чапаць нельга, а іншыя адзначалі, што на вуліцы няма дзе ставіць аўтамабілі і стаянкай для іх служыць газон. Каб вырашыць гэтае пытанне, ЖКГ вырашыла правесці апытанне і пачуць меркаванне ўсіх жыхароў.
«Большасць выказалася супраць пераабсталявання дзіцячай пляцоўкі ў аўтамабільную паркоўку. Прымаючы гэта пад увагу, а таксама згодна з нарматывамі па будаўніцтве аўтамабільных парковак, працы праводзіцца не будуць», — адзначылі ў гарвыканкаме.
Спартыўная пляцоўка мяжуе з плотам дзіцячага саду. Ад плота да пляцоўкі каля метра. Паводле санітарна-гігіенічных нормаў гэтую пляцоўку ў паркоўку перарабляць забаронена. Санітарны разрыў ад аўтамабільных стаянак і аўтамабільных парковак да мяжы тэрыторый устаноў дашкольнай адукацыі, агульнай сярэдняй адукацыі, пляцоўкі адпачынку, дзіцячай пляцоўкі для паркоўкі на 11−50 машын павінен складаць 20 метраў.
Адзін з абаронцаў дзіцячай пляцоўкі Уладзімір Кульбіцкі лічыць, што ключавое значэнне ў вырашэнні пытання адыграў факт, што будаўніцтва аўтапаркоўкі пачалося без узгаднення паводле санітарных нормаў.
«Мясцовыя жыхары малайцы, праявілі актыўнасць. Тэлефанавалі, пісалі, давалі каментары. Мы задаволеныя, што справядлівасць перамагла. Цяпер ход за ўладамі. Раз ужо ёсць жаданне дапамагчы двару з паркоўкай — у ім дастаткова месцаў, дзе яе можна абсталяваць без замахаў на тэрыторыю дзяцей».
На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…
Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…
Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…
Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…
Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…
У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…