Максім Швед з Гродна стаў найлепшым рэжысёрам на расійскім фестывалі

Максім Швед родам з Гродна атрымаў прыз за найлепшую рэжысуру і 1000 еўра на фестывалі ARTDOCFEST. Гэта адзін з самых вялікіх фестываляў дакументальнага кіно ў Расіі. Прыз атрыманы за фільм «Чыстае мастацтва», які распавядае пра беларускі ЖЭС-арт.

— Для мяне гэта быў нечаканы і вельмі хвалюючы момант. Годных работ шмат і журы напэўна няпроста вылучыць адзін з 21 фільмаў, таму падобныя конкурсы — заўсёды збольшага латарэя. І калі шчаслівы білет дастаецца табе, у рэальнасць таго, што адбываецца, паверыць складана. Цудоўныя пачуцці, спадзяюся, перажыву, — напісаў Максім на сваёй старонцы.

Фільм распавядае пра мастака, які піша карціны ў розных частках горада, і работніц мінскага ЖЭСа, якія штодня зафарбоўваюць надпісы на дамах рознакаляровымі прамавугольнікамі. Максім пачаў распрацоўваць праект у 2016 годзе, калі вучыўся ў польскай кінашколе Анджэя Вайды. На фільм яго натхнілі квадраты або прамавугольнікі, якімі мінскія камунальныя службы зафарбоўваюць тэгі, надпісы і лозунгі на сценах дамоў.


Режиссер Максим Швед — о картине «Чистое искусство», в которой работники коммунальных служб закрашивают надписи на стенах


Максім кажа, што «Чыстае мастацтва» — гэта яго афіцыйны дэбют у дакументальным кіно. Першы фільм, зроблены ў індустрыі, а не «самаробак па дружбе і на энтузіязме». Фільм быў зроблены польскімі прадзюсарамі пры фінансавай падтрымцы польскага кінафонда. Большая частка каманды — палякі. Таму першы паказ быў у маі на 59 Кракаўскім фестывалі дакументальнага кіно, адным з самых старэйшых у Еўропе.

У Беларусі прэм’ера адбудзецца 6 лістапада ў кінатэатры «Беларусь» на фестывалі «Лістапад» у рамках нацыянальнай праграмы. Ці пакажуць фільм на радзіме Максіма?

— У родным Гродне хацелася б, вядома, фільм паказаць. Шмат сяброў і сваякоў, якія натхнялі і падтрымлівалі мяне на працягу чатырох гадоў працы над фільмам, вельмі хочуць убачыць вынік, — кажа Максім. Правы на фільм належаць прадзюсарам. Яны і арганізоўваюць паказы. Пакуль каментар у іх атрымаць не ўдалося.

Максім кажа, што пакуль хоча адпачыць пасля праекта. Але ўжо ёсць ідэя для новых здымак і яна тычыцца роднага горада.

— Пакуль прыходжу ў сябе пасля гэтых чатырох гадоў, якія моцна змянілі маё жыццё, і асабліва не думаю аб будучых праектах. Не ўпэўнены, што знойдуцца сілы «гарэць» праектам так доўга. Хоць, вядома, ёсць ідэі, і адна з іх датычыцца гродзенскага заапарка, — кажа рэжысёр.

Міжнародны фестываль дакументальнага кіно «АРТДОКФЕСТ» праводзіцца ў Маскве з 2007 года. На сённяшні дзень гэта самы буйны ў Расіі фестываль дакументальнага кіно па колькасці фільмаў, сеансаў і аб’ёму дзелавой праграмы. Штогод фестываль наведвае каля 20 000 гледачоў, гасцей і ўдзельнікаў. З 2014 года паказы адбываюцца таксама ў Санкт-Пецярбургу і Рызе. У 2019 годзе ўпершыню ўзнагароджанне пераможцаў прайшло ў Рызе. Як кажуць арганізатары фестывалю, іх да гэтага прымусіла палітычная сітуацыя ў Расіі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025